Перайсьці да зьместу

Фендрык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фендрык (ад ням. Fähnrich — сьцяганосец) — вайсковы чын XIV клясу ў пяхоце, артылерыі і інжынэрных войсках у Расеі і XII клясы ў гвардыі. Заменены ў 1730 г. на чын прапаршчыка. Даваў права на нашчадкавае дваранства (у грамадзянскай службе нашчадкавае дваранства набывалася чынам VIII клясу — калескі асэсар, а чын калескага рэгістратара — XIV кляс, даваў права толькі на асабістае дваранства).