Фартэпіяна Шапэна
Выгляд
Фартэпіяна Шапэна | |
Fortepian Szopena | |
Аўтарскі рукапіс верша | |
Жанр: | верш |
---|---|
Аўтар: | Цыпрыян Каміль Норвід |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | верагодна 1863 |
Публікацыя: | 1865 |
Перакладчык: | Алег Мінкін |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
«Фартэпія́на Шапэ́на» (па-польску: Fortepian Szopena) — верш Цыпрыяна Каміля Норвіда, напісаны, верагодна, увосені 1863 году непасрэдна ў дні Студзеньскага паўстаньня і надрукаваны ў 1865 годзе ў «Зборніку навуковага таварыства польскай моладзі ў Парыжы». У другой палове 1865 году Норвід зрабіў новую рэдакцыю верша, які стаў перадапошнім, дзевяноста дзявятым творам у паэтычным зборніку «Vade-mecum».
Верш прысьвечаны юрысту і паэту Антонію Чайкоўскаму, які садзейнічаў выданьню твораў Цыпрыяна Норвіда ў Санкт-Пецярбургу. Падставай для напісаньня верша паслужыў разгром царскімі войскамі палаца Замойскіх у Варшаве, падчас якога было выкінутае на брук і разьбітае знакамітае фартэпіяна польскага кампазытара Фрыдэрыка Шапэна[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цыпрыян Норвід. Ідзі за мною: Лірыка / Пер. з польск., прадм., заўв. А. Мінскіна; Маст. С. В. Чарановіч.. — Мн: Мастацкая літаратура, 1993. — С. 155. — 159 с. — 1500 ас. — ISBN 5-340-00749-9