Перайсьці да зьместу

Фанэтычная сыстэма мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фанэты́чная сыстэ́ма мо́вы — збор усіх гукаў, якія служаць дзеля дыфэрэнцыяцыі словаў і марфэмаў пэўнай мовы. У гэтым пляне гукі, што ўваходзяць у фанэтычную сыстэму, адпавядаюць фанэмам. У сваю чаргу, сыстэма фанэмаў, нароўні з паасобнымі фанэмамі, уяўляе сабой адну з найбольш характэрных асаблівасьцяў канкрэтнае мовы.

Фанэтычная сыстэма (гукавы лад) адлюстроўваецца ў альфабэце і правілах чытаньня літараў і іх спалучэньняў (графічных правілах), а таксама ў правілах напісаньня ў словах літараў, што абазначаюць пэўныя гукі (артаграфічных правілах).

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.