Фальшпадлога
Фальшпадлога — від паднятай падлогі, якая выкарыстоўваецца ў вытворчых будынках (напрыклад, вылічальных цэнтрах), калі патрабуецца разьвесьці шмат кабэляў для перадачы зьвестак і электразабесьпячэньня, а таксама трубаправоды для кандыцыянаваньня паветра ці астуджэньня. Калі падлога паднятая досыць высока, дадатковыя элемэнты ўзмацненьня й асьвятленьня часам дазваляюць поўзаць і нават хадзіць пад ёй (кабэльны паўпаверх).
Канструкцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Структура падлогі ўтвараецца кратай з мэталёвых рамак і так званых «пастамэнтаў», ножак з рэгуляванай вышынёй. Тыповы памер аднаго вочка краты — 2х2 футы ці 60х60 сантымэтраў. Вышыня «пастамэнтаў» вызначаецца колькасьцю кабэляў і труб, але звычайна прастора пад падлогай мае вышыню ня менш за 15 сантымэтраў.
На крату ўкладваюцца панэлі, як правіла, вырабленыя з мэталу. У залежнасьці ад неабходнасьці, выкарыстоўваюцца розныя пакрыцьці панэляў: дывановыя, лямінаваныя, мармуровыя, камянёвыя, антыстатычныя.
Шматлікія сучасныя вылічальныя цэнтры выкарыстоўваюць прастору пад падлогаю для разводкі сыстэмы астуджэньня. Халоднае паветра падаецца пад падлогу і прасочваецца наверх праз адтуліны ў падлозе. Пад падлогай таксама месьцяцца супрацьпажарныя сродкі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |