Перайсьці да зьместу

Факультэт міжнародных бізнэс-камунікацыяў БДЭУ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Факультэт міжнародных бізнэс-камунікацыяў (ФМБК; да 1 студзеня 2008 называўся Факультэт моўнае падрыхтоўкі (ФМП)) — самы малады факультэт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту лінгва-эканамічнае накіраванасьці.

Факультэт створаны ў 2002 на базе катэдраў замежных моваў і катэдры беларускае й расейскае моў.

У структуру факультэту ўваходзяць 7 катэдраў:

Адкрыцьцё новае спэцыяльнасьці Лінгвістычнае забесьпячэньне міжкультурных камунікацыяў са спэцыялізацыяй Камунікатыўныя тэхналёгіі ў бізнэсе павінна спрыяць падрыхтоўцы адмыслоўцаў ня толькі добра дасьведчаных ў замежных моваў, але і тых, якія будуць валодаць навыкамі ўжываньня сучасных тэхналёгіяў камунікацыі ў розных сферах дзейнасці. Спэцыяльнасьць гучыць як Лінгвістычнае забесьпячэньне міжкультурнае камунікацыі, спецыялізацыя — Камунікатыўныя тэхналёгіі ў бізнэсе й кваліфікацыі Адмысловец у міжкультурным камунікацыях. Перакладнік-рэфэрэнт (з указаньнем дзьвюх замежных моў).

З мэтай каардынацыі і інтэнсіфікацыі навуковых дасьледаваньняў у галіне выкладаньня замежных моў пры факультэце міжнародных бізнэс-камунікацыяў створаная навуковая лябараторыя інавацыйных мэтодык. Таксама пры факультэце створанае бюро перакладаў.

Падрыхтоўка адмыслоўцаў ажыцьцяўляецца на аснове бюджэтнае й платнае формаў навучаньня.

У 2008 адбыўся першы выпуск на факультэце.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]