Гэтая выява (або іншы мэдыяфайл) знаходзіцца ў грамадзкім набытку, бо тэрмін дзеяньня аўтарскіх правоў выйшаў, і ейны аўтар ананімны. Гэта тычыцца Эўрапейскага Зьвязу і краінаў, тэрмін дзеяньня аўтарскіх правоў у якіх складае 70 гадоў пасьля першай публікацыі ў выпадку, калі аўтар застаўся невядомы. Важна: заўсёды пазначайце, па магчымасьці, адкуль узятая выява, і пераканайцеся, што аўтар не раскрываў свайго аўтарства.
Заўвага: у Нямеччыне, а магчыма і яшчэ ў нейкіх краінах, некаторыя ананімныя творы, апублікаваныя да 1 ліпеня 1995, ахоўваюцца аўтарскім правам да 70 гадоў па сьмерці аўтара. Глядзіце Übergangsrecht. Калі ласка, карыстайцеся гэтым шаблёнам толькі тады, калі аўтар не раскрываў свайго аўтарства ці ягоная датычнасьць ня стала вядомая нейкім іншым чынам. Калі твор ананімны ці псэўданімны (напр., апублікаваны толькі ад імя арганізацыі ці кампаніі), то карыстайцеся гэтым шаблёнам толькі для выяваў, апублікаваных больш як 70 гадоў таму.Для твораў, даступных у грамадзкім набытку ў Вялікабрытаніі, замест гэтага шаблёну карыстайцеся Template:PD-UK-unknown.
Вы таксама мусіце пазначыць адзін з цэтлікаў грамадзкага набытку ў ЗША, каб падкрэсьліць, чаму гэты твор у Злучаных Штатах лічыцца грамадзкім набыткам.
Зьвярніце ўвагу, што ў асобных краінах тэрміны дзеяньня аўтарскіх правоў даўжэйшыя за 70 гадоў: у Мэксыцы 100 гадоў, на Ямайцы — 95, у Калюмбіі — 80, у Гватэмале і Самоа — 75. Гэтая выява можа ня быць у грамадзкім набытку ў гэтых краінах, дзе да таго ж не прымяняецца правіла карацейшага тэрміну. У Кот д’Івуары агульны тэрмін дзеяньня аўтарскіх правоў складае 99 гадоў, у Гандурасе — 75, аднак там прымяняецца правіла карацейшага тэрміну. Аўтарскія правы могуць распаўсюджвацца на творы, створаныя французамі, памерлымі за Францыю ў Другой сусьветнай вайне (падрабязьней); расейцамі, што ваявалі на Ўсходнім фронце (Вялікая Айчынная вайна) і пасьмяротна рэабілітаваных) ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў (падрабязьней).