У Бога за пазухай (фільм)
У Бога за пазухай | |
U Pana Boga za piecem | |
Жанр | кінакамэдыя |
---|---|
Рэжысэр | Яцак Бромскі |
Сцэнарыст | |
У ролях | Ірына Лачына Ян Вечаркоўскі Кшыштаф Дзерма Анджэй Заборскі |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Ядвіга Заічэк[d] |
Вытворчасьць | Telewizja Polska — Telewizyjna Agencja Produkcji Teatralnej i Filmowej Studio Filmowe (d. Zespół Filmowy) Oko |
Дата выхаду | 1998 |
Працягласьць | 100 хвіл. |
Краіна | Польшча |
Мова | польская мова |
Старонка на IMDb |
«У Бо́га за па́зухай» (па-польску: U Pana Boga za piecem) — мастацкі фільм кінарэжысэра Яцака Бромскага 1998 году. Працягласьць — 100 хвілін. Жанр — камэдыя.
Пачатак сюжэту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На пасажырскі аўтобус зь Беларусі нападае ўкраінская мафія і абрабоўвае пасажыраў. Адна з пасажырак, Маруся, не жадае плаціць. Аднак у яе забіраюць усе грошы, а на дадатак пасьля ўсяго раззлаваны ўпартасьцю Марусі кіроўца аўтобусу высаджвае яе на дарозе каля вёскі Каралёў Мост. Маруся вырашае дабіцца праўды і вярнуць свае грошы, дзеля чаго зьвяртаецца ў мясцовую паліцыю…
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ірына Лачына — Маруся
- Ян Вечаркоўскі — Вітак
- Кшыштаф Дзерма — пробашч
- Анджэй Заборскі — Генрык, камісар паліцыі
Месца здымкаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя падзеі фільму па сцэнару адбываюцца ў вёсцы Каралёў Мост на Падляшшы, там жа і праходзілі здымкі. Аднак, паколькі ў вёсцы насамрэч няма касьцёлу, а толькі праваслаўная царква, сюжэты з касьцёлам і плябаніяй здымаліся ў Саколцы, там жа праходзілі здымкі камісарыяту паліцыі. Акрамя таго, некаторыя сюжэты здымаліся ў Беластоку (рынак), Янаве (дыскатэка), на шашы зь Беластоку да Баброўнікаў.