Учан-Су (вадаспад)
Уча́н-Су́ (па-ўкраінску: Учан-Су, па-крымскататарску: Uçan Suv, Учан Сув) — вадаспад у Крыму, што знаходзіцца на рэчкі з такой самай назвай, самы высокі вадаспад Крыму. Вадаспад месьціцца на вышыні 390 мэтраў над ўзроўнем мора[1] на паўднёва-ўсходніх схілах Ялтцінскай яйлы ў шасьці кілямэтрах на захад ад Ялты. Вышыня вадаспаду — 98,5 мэтраў[2].
Назва вадаспаду ў перакладзе з паўночнабярэжнага дыялекту крымскататарскай мовы азначае «вада, што ляціць» (uçan — лятучы, suv — вада). Вядома таксама пра іншыя назвы вадаспаду: Крэмаста-Нэра (па-старажытнагрэцку: Κρεμαστόν νερόν — «вада, што вісіць») і Акар-Су (па-крымскататарску: Aqar Suv — «вада, што цячэ»)[3].
Вадаспад Учан-Су найбольш прыгожа глядзіцца падчас залеваў і паводкі на яйле. У летні час, ён практычна цалкам перасыхае, у лютыя зімы — замярзае. У сярэднім за год выцякае 50 л/с вады. Пры падзеньні Ўчан-Су ўтвараецца два каскады: на другім каскадзе збудавана невялікая пабудова з водазаборам і скульптурай арла на даху. Адсюль вада падаецца ў Магабінскае вадасховішча (300 тыс. м³) і пасьля выкарыстоўваецца для водазабесьпячэньня Ялты[4].
У 1947 годзе вадаспад Учан-Су быў абвешчаны запаведнікам, з 1973 году ён знаходзіцца ў межах Ялцінскага дзяржаўнага горна-ляснога запаведніка[5].
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ена В. Г. Заповедные ландшафты Крыма. — Симферополь: «Таврия», 1989.
- Кеппен П. И. О древностях Южного берега и гор Таврических. — СПб., 1837.
- Олиферов А. Н., Тимченко З. В. Реки и озёра Крыма. — Симферополь: Доля, 2005.
- Прусаков А. А., Козлов Е. Д. Крым: Книга рекордов. — Симферополь: Сонат, 1999.
- Тимченко З. В. Водопады Крыма. — Симферополь: Доля, 2005.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ена В. Г. Заповедные ландшафты Крыма. — Симферополь: «Таврия», 1989. — С. 70.
- ^ Прусаков А. А., Козлов Е. Д. Крым: Книга рекордов. — Симферополь: Сонат, 1999. — С. 44.
- ^ Кеппен П. И. О древностях Южного берега и гор Таврических. — СПб., 1837. — С. 187.
- ^ Олиферов А. Н., Тимченко З. В. Реки и озёра Крыма. — Симферополь: Доля, 2005.
- ^ Тимченко З. В. Водопады Крыма. — Симферополь: Доля, 2005.