Усьці над Лабай
| Усьці-над-Лабай | |||||
| чэск. Ústí nad Labem | |||||
| |||||
| Дата заснаваньня: | 1056 | ||||
| Краіна: | Чэхія | ||||
| Край: | Усьцецкі | ||||
| Кіраўнік: | Пэтар Нэдведзіцкі[d] | ||||
| Плошча: | 93,95 км² | ||||
| Вышыня: | 218 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2014) | |||||
| колькасьць: | 93 523 чал. | ||||
| шчыльнасьць: | 995,46 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+1 | ||||
| летні час: | UTC+2 | ||||
| Тэлефонны код: | +(420) | ||||
| Паштовы індэкс: | 400 01 | ||||
| Нумарны знак: | U | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 50°39′33″ пн. ш. 14°2′30″ у. д. / 50.65917° пн. ш. 14.04167° у. д.Каардынаты: 50°39′33″ пн. ш. 14°2′30″ у. д. / 50.65917° пн. ш. 14.04167° у. д. | ||||
Усьці-над-Лабай на мапе Чэхіі Усьці-над-Лабай | |||||
| http://www.usti-nl.cz/ | |||||
Усьці-над-Лабай (па-чэску: Ústí nad Labem) — горад на поўначы Чэхіі і адміністрацыйны цэнтар Усьцецкага краю. Места налічвае блізу 91 тысяч жыхароў. Гэта буйны прамысловы цэнтар, тут маецца актыўны рачны порт і важны чыгуначны вузел.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая пацьверджаная пісьмовая згадка пра места зьмяшчаецца ў статуце капітула пры касьцёле Сьвятога Стэфана ў Літамержыцах. Яна датаваная 1056 ці 1057 годам. У 1249 годзе паселішча ўпершыню згадваецца пад статусам каралеўскага места[1]. Статут праскага бэнэдыктынскага манастыра ад 993 году лічыцца першым пісьмовым згадваньнем Усьці-над-Лабай, але ягоная праўдзівасьць была пастаўленая пад сумнеў[2].
У другой палове XIII стагодзьдзя кароль Атакар II запрасіў нямецкіх асаднiкаў у краіну. У 1423 годзе, будучы каралём Багеміі, Жыгімонт аддаў горад у заклад курфюрсту Фрыдрыху I Мэйсэнскаму, які заняў яго саксонскім гарнізонам. 16 чэрвеня 1426 году, пасьля таго, як горад быў абложаны 25 тысячамі гусітаў, абложнікі разьбілі нямецкую армію ў 70 тысяч жаўнераў, якая была надасланая на дапамогу, але гусіты разграмілі немцаў. На наступны дзень гусіты ўзялі штурмам і зьнішчылі горад. Ён быў закінуты на тры гады, перш чым у 1429 годзе пачалася ягонае аднаўленьне[3].

Усьці-над-Лабай зноў быў спалены ў 1583 годзе і разрабаваны швэдамі ў 1639 годзе за часам Трыццацігадовай вайны[4]. Ён таксама моцна пацярпеў за час Сямігадовай вайны, а таксама недалёк ад места ў 1813 годзе адбылася Кульмская бітва паміж Францыяй ды хаўрусьнікамі зь ліку Аўстрыі, Прусіі і Расеі падчас Напалеонаўскіх войнаў. Яшчэ ў 1830 годзе ягонае насельніцтва складала ўсяго 1400 чалавек[3]. У складзе Каралеўства Багеміі ён у рэшце рэшт быў улучаны ў Габсбурскую манархію і цягам XIX стагодзьдзя быў значна індустрыялізаваны. Пасьля складаньня аўстрыйска-вугорскага пагадненьня 1867 году места стала цэнтрам Аўсыскай акругі[5]. У 1870-х гадах, маючы ўсяго 11 тысяч жыхароў, ён стаў буйным вытворцам шарсьцяных вырабаў, лёну, паперы, караблёў і хімікатаў, а таксама займеў гандаль збожжам, садавіною, мінэральнай вадою, піламатэрыяламі і вуглём[4]. Да 1900 году маштабная іміграцыя павялічыла насельніцтва амаль да 40 тысяч чалавек, пераважна немцаў, што дадало гораду новыя промыслы, як то шкляную і каменную апрацоўку[3]. Мясцовы рачны порт стаў самым ажыўленым ва ўсёй Аўстра-Вугоршчыне, апярэдзіўшы нават марскі порт у Трыесьце[6].
У кастрычніку 1938 году Усьці-над-Лабай быў перададзены нацысцкай Нямеччыне разам з астатняй часткай Судэтаў у адпаведнасьці з умовамі Мюнхэнскага пагадненьня. У навагоднюю ноч таго ж году нацысты спалілі мясцовую сынагогу, а пазьней на ейным месцы быў пабудаваны мясакамбінат. Габрэйская супольнасьць места была зьнішчаная за часам Другой сусьветнай вайны. Згодна з умовамі Патсдамскай канфэрэнцыі і дэкрэтамі Бэнэша, горад быў вернуты Чэхаславаччыне, а амаль усё нямецкае насельніцтва было выгнанае.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Замак Стржэкаў уважаецца адной з галоўных славутасьцяў гораду Усьці-над-Лабай і ёсьць адным з самых наведвальных турыстычных месцаў ва ўсім рэгіёне. Ён разьмешчаны ў паўднёвым прадмесьці гораду. Замак быў пабудаваны ў 1316—1319 гадах. Зь перапынкам у 1945—1992 гады ён належыць сям’і Лабковічаў ажно з 1563 году[7].
Касьцёл Унебаўзяцьця Дзевы Марыі быў пабудаваны ў 1318 годзе і стаіць у цэнтры места. Ён вядомы сваёй нахільнай вежай, якая вышынёў сягае 65 мэтраў, а ейнае адхіленьне, выкліканае бамбаваньнямі ў канцы Другой сусьветнай вайны, складае 201 сантымэтар. Гэта самая нахіленая вежа на поўнач ад Альпаў[8]. Значнай славутасьцю таксама лічыцца ўзгорак Ветрушы з назіральнай вежай і замкам Ветрушы, які быў пабудаваны ў 1847 годзе як гатэль, дзе таксама працуе рэстаран[9].
У раёне Краснэ-Бржэзна маецца Усьцецкі заапарк, заснаваны ў 1908 годзе. Характэрным будынкам ёсьць замак Краснэ-Бржэзна. Ён складаецца з Старога замку, пабудаванага да 1568 году, і Новага замку, пабудаванага ў пачатку XVII стагодзьдзя і перабудаванага ў стылі барока ў першай палове XVIII стагодзьдзя. Замак аточаны ангельскім паркам. На сёньня замак служыць месцам разьмяшчэньня філіі Нацыянальнага інстытута спадчыны Чэхіі[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Historie města». City of Ústí nad Labem.
- ^ «První zmínka z roku 993 a silný zápach. Omyly o Ústí». E15.
- ^ а б в Chisholm, Hugh, ed. (1911). «Aussig». Encyclopædia Britannica, vol. 2 (11th ed.). Cambridge University Press. — С. 936.
- ^ а б Baynes, T. S., ed. (1878). «Aussig». Encyclopædia Britannica, vol. 3 (9th ed.). New York: Charles Scribner’s Sons. — С. 101.
- ^ Klein, Wilhelm (1967). «Die postalischen Abstempelungen auf den österreichischen Postwertzeichen-Ausgaben 1867, 1883 und 1890».
- ^ «NEJ Ústeckého kraje: nejvýkonnější přístavy v celém Rakousko-Uhersku». Czech Radio.
- ^ «Hrad Střekov, zřícenina». National Heritage Institute.
- ^ «Kostel Nanebevzetí Panny Marie v Ústí nad Labem». CzechTourism.
- ^ «Výletní zámeček Větruše». City of Ústí nad Labem.
- ^ «Zámek». National Heritage Institute.