Урал-батыр
«Ура́л-баты́р» (па-башкірску: Урал батыр) — башкірскі эпас (кубаір), помнік башкірскага пісьменства.
«Урал-батыр» увабраў у сябе найстаражытнейшую міталёгію, якая існавала шмат тысячагодзьдзяў таму. У ім прадстаўлены шырокі спэктар старажытных перакананьняў, якія сыходзяць сваімі каранямі ў нетры першабытнаграмадзкага ладу[1][2].
Некаторыя матывы і вобразы «Урал-Батыра» сустракаюцца і ў іншых башкірскіх эпасах («Заятуляк і Хыўхылу», «Кунгыр-буга», «Алпамыша», «Кузыйкурпяс і Маянхылу»), а эпасы «Акбузат» і «Бабсак і Кусэк», працягваючы сюжэтную лінію «Урал-Батыра», утвараюць адзіны цыкл башкірскіх эпічных паданьняў.
Эпас складаецца з 4576 паэтычных і 19 празаічных радкоў. Кампазыцыйна вылучаюць 3 часткі.
Сюжэт эпасу вельмі складаны і пабудаваны на апісаньні барацьбы Ўрал-батыра за шчасьце людзей, са злымі сіламі — цмокамі (аждаха), дэвамі, зьмеямі і г. д.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Круглый стол журнала «Бельские просторы»: Реальность мифа. К 100-летию открытия эпоса «Урал-батыр»
- ^ Вахитов Р. Цивилизация Быка на Урале (руская). — Ватандаш, 2013. — № 10. — ISSN 1683-3554.