Заятуляк і Хыўхылу
Выгляд
«Заятуля́к і Хыўхылу́» (па-башкірску: Заятүләк менән Һыуhылыу) — башкірскі эпас (кубаір). Адзін з раньніх помнікаў эпічнай творчасьці башкірскага народу.
У эпасе «Заятуляк і Хыўхылу» апавядаецца пра каханьне волата Заятуляка і Хыўхылу, дачкі марскіх уладароў. Як і ў старажытных эпасах «Урал-батыр» і «Акбузат», дзеяньне разгортваюцца ня толькі на зямлі, але і ў фантастычным падводным сьвеце. Падзеі ў паданьні разгортваюцца ў эпічна-казачным пляне.
Дасюль існуе ў вуснай творчасьці народу ў мноства розных варыянтаў.
У 1843 годзе быў упершыню надрукаваны на расейскай мове ў часопісе «Москвитянин» Уладзімерам Далем пад назвай «Башкірская русалка».