Перайсьці да зьместу

Унікаха Маляга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Унікаха

Заснаваны 1977
Месцазнаходжаньне МалягаГішпанія
Арэна Мартын Карпэна
Зьмяшчальнасьць: 10 699
Чэмпіянат Ліга АБК
Форма
Клюбныя колеры               
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

«Уніка́ха» (па-гішпанску: Unicaja) — гішпанскі баскетбольны клюб з Малягі. Каманда спаборнічае ў Лізе АБК.

Заснаваны ў 1997 годзе клюб спансуецца гішпанскім банкам Unicaja і носіць ягоную назву з 1992 году. Свае хатнія гульні каманда ладзтць у палацы спорту імя Хасэ Марыі Мартына Карпэны. «Унікаха» станавілася чэмпіёнам Гішпаніі ў 2006 годзе, а таксама два разы каманды была ўладальнікам Кубкам Гішпаніі. Паўднёвагішпанскі клюб здабываў перамогу ў Кубку Эўропы, Лізе чэмпіёнаў ды іншых міжнародных турнірах.

«Унікаха» была закладзеная ў 1977 годзе як пад назовам «Каха дэ Ронда»[1]. У 1992 годзе клюб быў аб’яднаны зь іншай камандай Лігі АБК з Малягі, вядомай як «Марыстас». Гэты клюб быў заснаваны яшчэ ў 1953 годзе пад назвай «Адэмар».

Хатні матч «Унікахі» супраць мадрыдзкага «Рэалу» ў 2011 годзе.

За гады існаваньня ў клюбе выступалі такія вядомыя гульцы, як то Нача Радрыгес, Бэрні Радрыгес, Карляс Кабэсас, Хорхэ Гарбахоса, Маркус Браўн, Сяргей Бабкоў, Майкл Энсьлі, Луіс Булак і Кені Мілер, а таксама многія іншыя знакамітыя баскетбалісты. У сэзоне 2000—2001 гадоў клюб стаў уладальнікам Кубка Корача, то бок трэцяга паводле значнасьці эўрапейскага турніру. У 2005 годзе «Ўнікаха» стала пераможнцам Кубка Гішпаніі. А ў наступны год, у сэзоне 2005—2006 гадоў, маляская дружына ўпершыню ў гісторыі стала чэмпіёнам Гішпаніі. Найлепшыя гады клюбу скончыліся выхадам у фінал чатырох Эўралігі ў 2007 годзе. У паўфінале клюб саступіў расейсаму ЦСКА, заняўшы трэці радок. У кастрычніку 2007 году «Ўнікаха» згуляла таварыскі матч супраць клюб НБА «Мэмфіс Грызьліз», здабыўшы перамогу зь лікам 102:99. Гэта быў адзіны з усяго 17 выпадкаў, калі каманда НБА зазнала паразу замежнаму клюбу. У тым матчы колеры амэрыканскага клюбу баранілі Паў Газоль і Хуан Карляс Навара, два з найвялікшых гішпанскіх баскетбалістаў усіх часоў[2].

«Унікаха» брала ўдзел у розыгрышах Эўралігі цягам 15 сэзонаў запар з 2001 году, але ўлетку 2015 году клюб страціў ліцэнзію на ўдзел у лізе. Таму ў сэзоне 2016—2017 гадоў «Унікаха» заявілася ў Кубак Эўропы, то бок другі паводле рангу клюбны эўрапейскі турнір. Ужо ў сваім першым сэзоне ў гэтай лізе каманда здабыла тытул чэмпіёнаў, перамогшы ў фінале «Валенсію»[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]