Унутрамацічная сьпіраль
Выгляд
Унутрыммацічная сьпіраль (УМС) — кантрацэптыў, які ўяўляе сабой невялікае прыстасаваньне з плястыку зь медзьдзю, якое стрымлівае прасоўваньне народкаў ў паражніну маціцы, памяншае тэрмін жыцьця заплодкавай вузы, перашкаджае прымацаваньню аплодненай заплодкавай вузы да паражніны маткі.
Перавагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Высокая эфэктыўнасьць, індэкс Пэрля 0,8—1,9.
- Не патрабуе штодзённага кантролю
- Працягласьць дзеяньня
- Хуткае аднаўленьне фэртыльнасьці пасьля выдаленьня УМС
Недахопы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Недахопамі сьпіралі зьяўляюцца:
- Увядзеньне і выдаленьне УМС праводзіцца ў лячэбнай установе
- Штомесячны кантроль жанчынай наяўнасьці нітак УМС у похве пасьля мэнструацыі
- Узмацненьне мэнструальных боляў і выдзяленьняў у першыя месяцы выкарыстаньня УМС
- Магчымая спантанная экспульсія УМС
- Павялічваецца рызыка разьвіцьця запаленчых захворваньняў вобласьці малога таза ў жанчынаў групы рызыкі заражэньня ЗППП
- Павялічваецца рызыка разьвіцьця пазамацічнай цяжарнасьці
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |