Уладзіслаў Міхайлаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Уладзіслаў Міхайлаў (2006)

Уладзіслаў Міхайлаў — беларускі студэнт, былы дзеяч Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Ілжывы або сапраўдны шпіён.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся ў Гомельскім унівэрсытэце. Дзейнічаў у Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У 2006 пераехаў у Польшчу, дзе навучаўся ў Варшаўскае палітэхніцы. Быў стыпэндыятам польскае праграмы імя Кастуся Каліноўскага для рэпрэсаванае беларускае моладзі[1].

«Справа Міхайлава»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2007 году найперш на сваім блогу[2], а потым у інтэрвію для польскае газэты «Tygodnik Powszechny» прызнаў, што з 2006 году быў інфарматарам беларускага КДБ пад мянушкай «Вэктар». У Польшчы зьбіраў зьвесткі наконт беларускае моладзі, ў тым ліку сына Аляксандра Мілінкевіча. Тлумачыў, што пагадзіўся супрацоўнічаць са службамі яшчэ ў Гомелі, пад пагрозай выдаленьня з унівэрсытэту[3].

Некалькі месяцаў пазьней, пасьля сэрыі дзіўных падзеяў вакол яго, выехаў з Польшчы на аўтамабіле беларускіх дыпляматычных служб[4]. На Беларусі выступіў у дзяржаўным тэлебачаньні. Сказаў тады ў прыватнасьці, што польскія спэцслужбы вярбуюць беларускую моладзь, якая дараваныя стыпэндыі мусіць адпрацоўваць ў антыбеларускіх акцыях[5].

Справа яго магчымага шпіёнства была шырока камэнтаваная[1][2][5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Аляксей Дзікавіцкі: Інтэрвію У. Міхайлава, завэрбаванага КДБ студэнта-каліноўца // Радыё Свабода, 2007-01-30. [2010-01-23].
  2. ^ а б Прызнаньні сексота // Bielarus.org. [2010-01-23].
  3. ^ Małgorzata Nocuń, Andrzej Brzeziecki: Współpracowałem z KGB. Tygodnik Powszechny / Onet.pl, 2007-01-22. [2010-01-23](пол.)
  4. ^ Małgorzata Nocuń, Andrzej Brzeziecki: «Współpracowałem z KGB»: ciąg dalszy. Tygodnik Powszechny / Onet.pl. 2007-03-26. [2010-01-23]. (пол.)
  5. ^ а б Што стаіць за «выкрываньнямі» Ўладзіслава Міхайлава? // Радыё Свабода, 2007-03-23. [2010-01-23]