Перайсьці да зьместу

Уладзімер Чабаток

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Чабаток
укр. Чоботок Володимир Іванович
Прыналежнасьць Сьцяг Украіны Украіна
Род войскаў Сухапутныя войскі
Званьне  Палкоўнік
Бітвы/войны Вайна на Данбасе
Узнагароды
Ордэн Багдана Хмяльніцкага (Украіна)
Ордэн Багдана Хмяльніцкага (Украіна)

Уладзімер Чабаток (па-ўкраінску: Чоботок Володимир Іванович) — вайсковец, палкоўнік узброеных сілаў Украіны, камандзір цэнтральнае базы рэзэрву танкаў у Бахмуце.

10 — 14 кастрычніка 2003 року падчас пажару ў вайсковай частцы А-0621 к Арцёмаўску Данецкае вобласьці прыняў рашэньне задзейнічаць пажарны танк са сховішча доўгачасовага захоўваньня, што ў немалой ступені дапамагло тушыць пажар.

24 красавіка 2014-га ўзброеныя баявікі — каля 100 чалавек з аўтаматычнаю зброяю, ґранатамі ды ґранатамётамі — штурмавалі ноччу вайсковую частку ў Арцёмаўску — рэзэрвовую танкавую базу, камандзірам якой ёсьць Чабаток. Напад быў адбіты.

7 чэрвеня 2014 року тэрарысты разстралялі легкавік з камандзірам вайсковае часткі ды пасажырамі, Чабатка ды яшчэ аднаго пасажыра параніла, трое людзей памерла. Палкоўнік пры гэтым адстрэльваўся і пасьпеў паведаміць пра напад, аднак быў цяжка паранены. Бліжэй да вечара тэрарысты ў сацыяльных сетках пачалі абмеркаваньне пляну захопу ў лякарні палкоўніка, да вечара таго дня байцы танкавае брыґады забралі зь лякарні яго безь сьвядомасьці пасьля апэрацыі й даставілі да гэлікоптэра, абстраляўшы аўтамабіль з пагоняю.

За асабістую мужнасьць ды гераізм, выяўленыя ў ахове дзяржаўнага сувэрэнітэту ды тэрытарыяльнае цэласнасьці Ўкраіны, вернасьць вайсковай прысязе падчас расейска-украінскае вайны ўзнагароджаны

  • ордэнам Багдана Хьмяльніцкага III ступені (2.8.2014);

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]