Уладзімер Цумараў
| Уладзімер Цумараў | |
| | |
|---|---|
| 16 красавіка 2013 — 3 кастрычніка 2022 | |
| Папярэднік | Станіслаў Пятровіч Барадаўка[d] |
| Наступнік | Аляксандар Студнеў[d] |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 6 сьнежня 1960 (65 гадоў) |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
Уладзімер Міхайлавіч Цу́мараў (нар. 6 сьнежня 1960, в. Ананьеўка, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Магілёўскага гарвыканкаму (2013—2022).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Ананьеўка Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці[1]. У 1980 годзе скончыў Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, у 1985 годзе — Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 2002 — Расейскую акадэмію дзяржаўнае службы пры Прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі.
У 1980 годзе працаваў старэйшым тэхнікам канструктарска-тэхналягічнага бюро з вопытнай вытворчасьцю Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР у Менску. У 1985—1990 гадах займаў розныя пасады ў Магілёўскіх абласным, а затым гарадзкім камітэтах ЛКСМБ.
У 1990—1992 гадах быў кіраўніком аддзелу па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкаму. У 1992—1995 гадах быў дырэктарам Магілёўскага абласнога цэнтру занятасьці. З 1995 па 1999 гг. працаваў на пасадзе намесьніка старшыні Магілёўскага гарвыканкаму. У 1999 годзе стаў кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёну г. Магілёва. З 2003 г. па красавік 2013 г. працаваў на пасадзе кіраўніка ўправы Ленінскага раёну Магілёва.
16 красавіка 2013 году прызначаны старшынём Магілёўскага гарвыканкаму[2]. Вызвалены ад гэтай пасады 3 кастрычніка 2022 году.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У шлюбе з Таісіяй (нар. 8 лістапада 1961). Мае сына Максіма (нар. 18 лютага 1983), дачок Марыю (нар. 13 студзеня 2008) і Маргарыту (нар. 25 верасьня 2009).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 6 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне
- Выпускнікі Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя мэдалём За працоўныя заслугі
- Старшыні Магілёўскага гарадзкога выканаўчага камітэту
- Кіраўнікі адміністрацыяў гарадзкіх раёнаў Беларусі
- Намесьнікі старшыні Магілёўскага гарадзкога выканаўчага камітэту