Перайсьці да зьместу

Уладзімер Правасуд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Правасуд
Уладзімер Рыгоравіч Правасуд
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 чэрвеня 1934 (90 гадоў)
вёска Подгаць, Парыцкі раён, Беларуская ССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Жанр Байка, верш, гумарэска, мініяцюра
Мова Беларуская
Узнагароды
Заслужаны дзяяч культуры Рэспублікі Беларусь

Уладзімер Рыгоравіч Правасуд (5 чэрвеня 1934, в. Подгаць, Парыцкі раён/цяпер Кастрычніцкі (Акцябарскі) раён Гомельскай вобласьці/, БССР) — пісьменьнік.

У 1944 г. быў вывезены ў Нямеччыну, вызвалены амэрыканцамі. Першы верш надрукаваў у газэце «Піянер Беларусі» ў 1953 г. У час службы ў Савецкай Арміі друкаваўся ў газэце Прыбалтыйскай ваеннай акругі ды дасылаў вершы ў «Вожык» Пасьля дэмабілізацыі з шэрагаў Савецкай Арміі працаваў у Лельчыцкай раёнцы «Савецкае Палессе», у красавіку 1962 г. накіраваны працаваць у рэспубліканскую газэту «Калгасная праўда», у 1967 г. перайшоў у рэдакцыю часопіса «Вожык». Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1970), літработнік часопіса «Вожык». Пабываў на якуцкім участку БАМу. Напісаў паэму прысьвечаную «сьветлай памяці Герояў Савецкага Саюзу якута Фёдара Папова і беларуса Мікалая Кедышкі» імямі якіх былі названыя камсамольска-маладзёжныя атрады БАМаўцаў адпаведных рэспублік. Потым ізноў наведваў ЯАССР, перакладаў творы якуцкіх пісьменьнікаў: Аляксея Кюндэ, Архіпа Абагінскага, Панцеляймона Туласынава, Інакенція Эрцюкова, Сафрона Данілава, Сямёна Данілава, Майсея Яфімава, Міхаіла Цімафеева.

  • Палескі Марэсьеў. 1965. 58 с.
  • Вэтэран. Мінск. 1968. 46 с.
  • Бабрыная справа. Байкі, гумарэскі, мініяцюры. Мінск. 1973. 48 с.
  • Светлая доля. Мінск. 1975. С. 79.
  • Соль і перац. Мінск. 1976. 95 с.
  • Зайздросны лёс. Нарыс. Мінск. 1977. 79 с.
  • Прасека. // Работніца і сялянка. Мінск. 1978.
  • Народжаны рэвалюцыяй. Мінск. 1979. 92 с.
  • Любоў без узаемнасці. Гумар. Мінск. 1979. 94 с.
  • Побратимы. Поэма. Перевел с белорусского Федор Ефимов. // Полярная звезда. № 2. Якутск. 1981. С. 29-34.
  • Комиссар. Очерк. // Полярная звезда. № 6. Якутск. 1981. С. 69-74.
  • Эргиллии (Поэматтан быhа тардыы.). // Хотугу сулус. № 11. Якутскай. 1981. С. 89-92.
  • Эргиллии. Якутскай. (Поэма). 1981. 48 с.
  • Працоўны поўдзень. Нарысы. Мінск. 1983. 174 с.
  • Бамаўцы. Нарысы. Мінск. 1984. 94 с.
  • Цешча і аўтамабіль. Сатырычныя вершы. Мінск. 1984. 48 с.
  • З берагоў Лены. // Братэрства 87. Літаратурны зборнік. Мінск. 1987. С. 78-85.
  • Прыкарытнікі. Вершы. Мінск. 1995. 31 с.
  • Маўклівая пушча. Нарысы. Мінск. 1989. 140 с.
  • Збор твораў у трох тамах. Мінск 2008.
  • Прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 19 ліпеня 1996.