Уладзімер Ляпёшкін
Уладзімер Ляпёшкін | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 8 лютага 1928 |
Памёр | 5 лютага 1994 (65 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пэдагог |
Узнагароды |
Уладзімер Ігнатавіч Ляпёшкін (8 лютага 1928, в. Церабель, Пухавіцкі раён, Менская акруга — 5 лютага 1994) — беларускі паэт, пэдагог.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 8 лютага 1928 году ў в. Церабель Пухавіцкага раёну Менскай акругі. Скончыў рудзенскую школу[1].
У 1951 годзе скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага ў Маскве. Працаваў у школах Менску настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, завучам, дырэктарам. У 1970—1979 гадох — дырэктар выдавецтва «Народная асвета». У 1979—1987 гадох — дырэктар сярэдняй школы № 23 г. Менску. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (1962).
Памёр 5 лютага 1994 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкавацца пачаў у 1949 году. Аўтар зборнікаў вершаў «Ранішнія росы» (1961), «Рупнасьць» (1966), «Роднае» (1970), «Вусьце» (1973), «Перадлецьце» (1978). Для дзяцей выдаў кніжку паэзіі «Званкі-званочкі» (1972).
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1976).
- мэдалі.