Уладзімер Гяраўкер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Уладзімер Барысавіч Гяраўкер
Уладзімер Гяраўкер.jpg
Беларускі дызайнер
Дата нараджэньня 25 лістапада 1947 (73 гады)
Месца нараджэньня Сьцяг СССРСССР, БССР, Менск
Адукацыя БДТМІ
Занятак дызайн
Плынь дызайн мэблі
Працы Набор мэблі для груп падоўжанага дня. Мэбля для вестыбюля гасцініцы "Планета".

Уладзімер Барысавіч Гяраўкер- беларускі дызайнер мэблі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладзммер Барысавіч Гяраўкер нарадзіўся 25 лістапада 1947 года у г. Менску. У 1963 годзе ён, скончыў 8 класаў 42-й сярэдняй школы ў Менску, паступіў на архітэктурнае аддзяленне Менскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікуму. Працаваць Уладзімер Барысавіч пачаў у 1966 годзе маляром БУ-34. Скончыўшы тэхнікум ў 1967 годзе, пачаў працаваць рысавальнікам у інстытуце “Белгоспраект”. З 1967 па 1969 год праходзіў вайсковую службу ў шэрагах савецкай арміі. У 1969 годзе Уладзімера Барысавіча прынялі на працу ў інстытут “Белкамунпраект” на пасаду архітэктара архітэктурна-будаўнічага аддзела. У 1970 годзе ён паступіў на вучобу ў БДТМІ на аддзяленне “Інтэр’ер і абсталяванне”. З 1975 года працаваў НПА “Менскпраектмэбля” мастаком-канструктарам ХКО мэблі.

Удзел у творчых саюзах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

"Беларускі саюз дызайнераў" з 1987.

Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэбля для вестыбюля гасцініцы "Планета". 1979

Набор мэблі для групаў падоўжанага дня. 1981

Канапа кутняя (Залаты медаль ВДНГ СССР). 1983

Набор дзіцячай мэблі "Тимур". 1986

Набор мэблі "Салют" (удзел у выставе "Мэбля-95"). 1995

Набор мэблі "Гамма" (удзел у выставе "Мэбля-97"). 1996

Набор мэблі "Фантазия", "Сюита" (удзел у выставе "Мэбля-2001", грамата БААРХ) 2000

Мэбля для гасцініцы "Белтрансгаз". 2003

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Срэбны медаль на ВДНГ, СССР. Масква, 1981

Другая прэмія на Ўсесаюзным конкурсе мэблі. 1983

Залаты медаль ВДНГ, СССР. 1983

Срэбны медаль ВДНГ, СССР. 1985

Дыплом ІІ ступені ВДНГ, БССР. Менск, 1982

Першая і заахвочвальная прэміі на Рэспубліканскім конкурсе мэблі. Менск, 1988