Уладзімер Глазырын
| Уладзімер Глазырын | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 6 чэрвеня 1901 |
| Памёр | 10 траўня 1991 (89 гадоў) |
| Пахаваны | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Уладзімер Глазырын (нар. 6 чэрвеня 1901 Гарадзішчанскі раён, Чаркаская вобласьць — 10 траўня 1991 — беларускі пісьменьнік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Пасьля вучобы ў рэальнай навучальні працаваў рабочым на чыгунцы. У 1918 годзе пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях з войскамі Калчака і польскімі легіёнамі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Жыў і працаваў у Менску і Маскве, у Польшчы. Сябра СП СССР з 1934 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1934 годзе. Пісаў на расейскай мове. Апублікаваў урыўкі з п’ес «Фронт» (1934-1935), «Огонь» (1935), «Юрий Резлер» (1936) і інш. Аўтар кнігі апавяданьняў для дзяцей «В детстве» (1939). У перакладзе на беларускую мову выйшлі драма «Фронт» (1935), «Апавяданьні» (1938), аповесьць для дзяцей «Коля Гузоўскі» (1936) і апавяданьне «Маленькі разьведчык» (1938). На расейскую мову пераклаў апавяданьні М.Лынькова.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларускія пісьменьнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X