Уладзімер Булгакаў
Уладзімер Васілевіч Булгакаў | |
Дата нараджэньня | 16 ліпеня 1937 |
---|---|
Месца нараджэньня | Масква |
Адукацыя | Маскоўскі тэкстыльны інстытут |
Занятак | мадэляваньне адзеньня |
Працы | творчыя калекцыі для Беларускага цэнтру моды |
Узнагароды | Ордэн Дружбы народаў, Ганаровая грамата Вярхоўнай рады БССР |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Булгакаў (неадназначнасьць).
Уладзімер Васілевіч Булгакаў (нар. 16 ліпеня 1937, Масква) — беларускі мадэльер.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1966 скончыў Маскоўскі тэкстыльны інстытут па спэцыяльнасьці мастак-тэхноляг. Навучаўся у Р. І. Захаржэўскай, В. В. Пачыталава, А. І. Чарамных. З 1967 удзельнічае ў выставах, фэстывалях, конкурсах у Расеі (Масква, 1967, 1969, 1973, 1977 — срэбны мэдаль ВДНГ СССР, 1978 – срэбны мэдаль ВДНГ СССР), Баўгарыі (Плоўдзіў, 1968), Японіі (Осака, 1970), Югаславіі (Заграб, 1972), Фінляндыі (Хэльсынкі, 1972), Нямеччыне (Дусэльдорф, 1974, Ляйпцыг, 1977), Індыі (Дэлі, 1976), Беларусі (Менск, 1978, 1988), Францыі (Парыж, Леон, 1980), Канадзе (Манрэаль, 1980), Эстоніі (Талін, 1988-89 — першыя прэміі міжнароднага конкурсу “Талінскія дні моды”).
У 1972-95 – галоўны мастацкі кіраўнік Беларускага цэнтру моды. З 1995 па 2002 галоўны дызайнэр інстытуту “Белбыттэхпраект”. З 2002 галоўны дызайнэр "Галоўная гаспадарчая ўправа" Ўправы справамі прэзыдэнта.
Удзел у творчых саюзах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]"Саюз дызайнэраў СССР".
З 1987 сябра "Беларускага саюзу дызайнэраў".
Асноўныя працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калекцыя адзеньня на 1 Маскоўскім фестывалі мод. 1967
Калекцыя адзеньня на Міжнароднай выставе ў ФРГ. 1974
Калекцыя адзеньня на паказе ў Парыжы і Леоне.
Калекцыя адзеньня для "Экспа - 70" у Японіі. 1970
Калекцыя адзення для выставы ў Індыі. 1976
Калекцыя адзення для міжнароднай выставы ў Манрэалі. 1982
Творчыя калекцыі для Беларускага цэнтру моды, сцэнічныя касьцюмы ансамбляў “Песьняры”, “Сябры”.
Формавае адзеньне для ўдзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Японіі “Нагана-98” (у суаўт.).
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ордэн Дружбы народаў.
Ганаровая грамата Вярхоўнай рады БССР.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|