Уладзівастоцкі трамвай
Выгляд
| Уладзівастоцкі трамвай | |
| Трамвайная сыстэма | |
|---|---|
| Краіна | |
| Горад | Уладзівасток |
| Дата адкрыцьця | 9 кастрычніка 1912 |
| Вартасьць праезду | 20 ₽[1] |
| Інфраструктура | |
| Шырыня каляіны | каляіна 1520 мм[d] |
| Статыстыка | |
Уладзівастоцкі трамвай — найстарэйшая трамвайная сыстэма ў азіяцкай частцы Расеі, першы трамвай выйшаў на вуліцы Уладзівастоку 9 кастрычніка 1912 году.
З 90-х гадоў XX стагодзьдзя знаходзіцца ў крызісным стане з-за адсутнасьці ў гарадзкім бюджэце сродкаў на рамонт і абнаўленьне дэпо. Вялікая частка трамвайных ліній гістарычна сумешчаныя з праезнай часткай, і, як прынята лічыць, у цяперашні час з-за моцнай загружанасьці дарог трамвай толькі пагаршае транспартную праблему. Абмяркоўваюцца ідэі поўнага закрыцьця трамвайнага руху ў горадзе. У цяперашні час ва Уладзівастоку застаўся толькі адзіны трамвайны маршрут №6.