Удзельнік:Юрцэвіч Дзьмітры/Катэгарызацыя артыкулаў пра асобы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку


Адзін з абавязковых тыпаў катэгарызацыі асоб у Вікіпэдыі — катэгарызацыя па дзяржаўнай прыналежнасьці (іншыя абавязковыя для асоб катэгорыі — катэгорыі па датах і гадах нараджэньня й сьмерці, а таксама па відах дзейнасьці, дзякуючы якім гэтыя асобы заслужылі артыкул у Вікіпэдыі).

Катэгорыя дзяржаўнай прыналежнасьці й сувязь зь іншымі катэгорыямі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Катэгарызацыя па дзяржаўнай прыналежнасьці можа рабіцца наўпрост, праз улучэньне артыкула аб асобе ў катэгорыю выгляду Катэгорыя:Асобы:Беларусь, — аднак гэта вельмі непажадана, таму што, з аднаго боку, такая шырокая катэгорыя непазьбежна зробіцца надзвычай перанасычанай артыкуламі, а зь іншага боку, карыстачам Вікіпэдыі можа быць неабходна адсочваць скрыжаваньні паміж дзяржаўнай і прафэсійнай прыналежнасьцямі.

Таму артыкул пра асобу ўключаецца не наўпрост ў катэгорыі, напрыклад, Асобы:Беларусь і Мастакі, але ў катэгорыю-скрыжаваньне Мастакі Беларусі. Уключэньне артыкулаў пра асобы наўпрост ў катэгорыю па віду дзейнасьці, без канкрэтызацыі па дзяржаўнай прыналежнасьці, дапушчальная толькі ў тым выпадку, калі загадзя вядома, што прадстаўнікоў гэтага віду дзейнасьці няшмат і, адпаведна, катэгорыя ня будзе перагружаная. Напрыклад, катэгорыя Эгіптолягі досыць малалікая, каб яе можна было не разьбіваць далей па краінах, і асобу ru:Струве, Василий Васильевич можна спакойна ўлучыць у гэтую катэгорыю наўпрост, таму што яна адначасова трапляе ў катэгорыю Гісторыкі Расеі.

Што разумецца пад дзяржаўнай прыналежнасьцю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Вікіпэдыі не праводзіцца катэгарызацыя па этнічных і расавых прыкметах. Асноўная прычына гэтага — у тым, што ў мностве выпадкаў немагчыма дакладна і аб'ектыўна вызначыць, да якога этнасу і расы чалавек прыналежыць, а інфармацыя пра самавызначэньне чалавека таксама ў шматлікіх выпадках адсутнічае. Аднясеньне артыкула да катэгорыі, якая пазначае этнічныя або расавыя прыкметы, дапушчальная толькі ў тым выпадку, калі непасрэдна зьвязаная зь дзейнасьцю чалавека: Катэгорыя:Габрэйскія грамадзкія дзеячы.

Пад дзяржаўнай прыналежнасьцю ў Вікіпэдыі разумеецца прыналежнасьць чалавека да пэўнай краіны, паказьнікам чаго зьяўляецца афіцыйна засьведчанае грамадзянства, непасрэдны ўдзел у сфармаваных у гэтай краіне палітычных, грамадзкіх, вайсковых структурах (напрыклад, ru:Ованнисян, Раффи Ричардович уключаецца ў катэгорыю Катэгорыя:Палітыкі Армэніі, бо ён быў міністрам гэтай краіны, хоць і амэрыканскім грамадзянінам) і проста сталае жыхарства ў гэтай краіне. Зь некаторай умоўнасьцю можна сказаць, што гаворка ідзе пра нацыю, зь якой зьвязанае жыцьцё чалавека.

Складаныя выпадкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьмены, якія адбыліся з чалавекам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі цягам жыцьця чалавек зьмяняе краіну, зь якой ён цясьней усяго зьвязаны, можа паўстаць неабходнасьць прыпісаць яго да адной і той жа катэгорыі па родах дзейнасьці, але да розных катэгорый па дзяржаўнай прыналежнасьці. Напрыклад, танцор ru:Рудольф Нуреев (1938-1993) да 1961 г. жыў і працаваў у СССР, а астатнюю частку жыцьця правёў, галоўным чынам, у Вялікабрытаніі, таму ён прыпісваецца да катэгорый Катэгорыя:Артысты балета СССР і Катэгорыя:Артысты балета Вялікабрытаніі. Але бывае і так, што нейкім з сваіх значных родаў дзейнасьці чалавек займаецца толькі ў адной з краін, зь якой ён зьвязаны: так, той жа Нурэеў у канцы жыцьця жыў у Францыі і працаваў як балетмайстар, тады як у расейскі пэрыяд ён пастаноўкай балетаў не займаўся; у гэтым выпадку яму прысвойваецца катэгорыя Катэгорыя:Балетмайстры Францыі, а Катэгорыя:Балетмайстры СССР не прысвойваецца.

Бывае й так, што ўся цалкам дзейнасьць чалавека прыпадае на пэрыяд жыцьця, зьвязаны з адной краінай, а на пэрыяд, зьвязаны зь іншай краінай, прыходзіцца толькі дзяцінства альбо, наадварот, глыбокая старасьць: так, ru:Серж Лифарь (1905-1986) пакінуў Украіну ў 1923 г. і ўся яго кар'ера разьвівалася ў Францыі, таму Катэгорыя:Артысты балета Ўкраіны яму не прысвойваецца; для зьмяшчэньня разам асобаў, зьвязаных зь якой-небудзь краінай толькі паходжаньнем, але якія не разьвівалі ў ёй актыўнай дзейнасьці, магчымае стварэньне сьпісаў (напрыклад, Артысты балета расейскага паходжаньня). Аналягічны выпадак — касьмічная турыстка ru:Ансари, Ануше (нарад. 1966), якая ў 1984 г. зьехала ў ЗША з Ірана, а ў 2006 г. паляцела ў космас: ёй павінна быць прысвоеная Катэгорыя:Астранаўты ЗША, а не Катэгорыя:Касманаўты Ірана.

Выключэньні й абмоўкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1. У некаторых відах чалавечай дзейнасьці сувязь чалавека з краінай рэгулюецца адмысловымі правіламі. Напрыклад, дзяржаўная прыналежнасьць спартоўца цесна зьвязаная зь яго выступамі за нацыянальную зборную. Так, футбаліст ru:Дуайт Йорк з 18-гадовага ўзросту жыве і выступае ў Ангельшчыне, аднак захоўвае грамадзянства Трынідада і Табага і права выступы за зборную гэтай краіны, а таму прыпісваецца ў Катэгорыя:Футбалісты Трынідада і Табага, а не ў Катэгорыя:Футбалісты Ангельшчыны (для такіх выпадкаў варта ствараць Катэгорыя:Футбалісты па клюбах Ангельшчыны, у якую адпаведныя асобы будуць уключацца праз катэгорыі тыпу Катэгорыя:Гульцы ФК «Арсенал» Лёндан).

2. Некаторыя людзі ў сувязі са спэцыфікай сваёй дзейнасьці зьмяняюць на працягу жыцьця вялікую колькасьць краін. Так, дырыжор ru:Бруно Вальтер (1876-1962) да 1898 г. жыў і працаваў, у асноўным, у Нямеччыне, затым правёў па адным годзе ў Аўстрыі і Расеі, з 1901 г. працаваў у Аўстрыі і ў 1911 г. прыняў аўстрыйскае грамадзянства, але ў 1913 г. ізноў зьехаў у Нямеччыну, а ў 1922 г. у ЗША, адкуль вярнуўся ў 1925 г. у Нямеччыну, у 1933 г. зьехаў зь Нямеччыны ў Аўстрыю, але ў 1938 г. пасьля аншлюсу пакінуў і яе, перабраўшыся ў Францыю і атрымаўшы францускае грамадзянства, аднак у 1939 г. з пачаткам Другой сусьветнай вайны ізноў зьехаў у ЗША. У падобных выпадках прыходзіцца прымаць рашэньне аб катэгарызацыі індывідуальна, зыходзячы са здаровага сэнсу: зь Нямеччынай і ЗША Вальтэра зьвязваюць доўгія гады працы, з Аўстрыяй таксама даволі значныя, а па адным годзе, праведзеным ім у Расеі і Францыі, — досыць нядоўгі тэрмін; такім чынам, Вальтэр павінен быць аднесены ў Катэгорыя:Дырыжоры Нямеччыны і Катэгорыя:Дырыжоры ЗША, магчыма, таксама і ў Катэгорыя:Дырыжоры Аўстрыі, але ніяк не ў Катэгорыя:Дырыжоры Францыі або Катэгорыя:Дырыжоры Расеі. Гэта, аднак, не адносіцца да манархаў і іншых кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў: яны зьмяшчаюцца ў катэгорыю краіны, якой кіравалі, незалежна ад тэрміна кіраваньня (так, ru:Амадей I (король Испании) быў італьянцам, запрошаным на гішпанскі пасад, і правёў у Гішпаніі толькі тры гады, аднак, натуральна, прыпісваецца да Катэгорыя:Каралі Гішпаніі, а не да якой-небудзь іншай).

3. У некаторых выпадках чалавек, які пакінуў краіну, зь якой ён быў зьвязаны, надоўга, а то і назаўжды застаецца зьвязаны пераважна зь ёй: ён першым чынам эмігрант з сваёй ранейшай краіны, а не жыхар новай. Так, Уладзімер Набокаў з 1923 па 1937 гг. жыў у Нямеччыне, дзе пісаў вершы і прозу. Аднак няма сэнсу адносіць яго да катэгорый Катэгорыя:Пісьменьнікі Нямеччыны і Катэгорыя:Паэты Нямеччыны (нават нягледзячы на тое, што для пісьменьнікаў прадугледжаная яшчэ і катэгарызацыя па мове: Катэгорыя:Расейскія пісьменьнікі й Катэгорыя:Расейскія паэты). Затое аднесьці яго ў катэгорыю Катэгорыя:Паэты Расеі здаецца правамоцным, хоць, строга кажучы, у быцьцё сваё ў Расеі (то бок да 1918 году) Набокаў паэтам яшчэ ня быў.

Зьмены, якія адбыліся з краінай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За час жыцьця і дзейнасьці чалавека можа значна зьмяніцца палітычная мапа сьвету. У якасьці агульнага правіла катэгорыі па дзяржаўнай прыналежнасьці ствараюцца безадносна да пэўнага палітычнага рэжыму, які існаваў ў дадзенай краіне ў той альбо іншы момант. З гэтага правіла магчымыя выключэньні, калі некаторы пэрыяд у гісторыі гэтай краіны стаіць асобна, і людзей, зьвязаных менавіта зь ім, неабходна вылучыць: Катэгорыя:Вышэйшае кіраўніцтва Трэцяга Райху мае права на існаваньне. Аднак у прынцыпе зьмена ладу або структуры дзяржавы не павінна адлюстроўвацца на сыстэме катэгорый: Катэгорыя:Пісьменьнікі Францыі альбо нават Катэгорыя:Палітыкі Францыі ўлучае ў сябе й дзеячаў эпохі манархіі, і дзеячаў эпохі імпэрыі, і дзеячаў эпохі рэспублікі. Такім чынам прасочваецца пераемнасьць ад Сярэдніх стагодзьдзяў да сучаснасьці; асобы старажытнага сьвету зводзяцца ў адмысловы набор катэгорый: Катэгорыя:Пісьменьнікі Старажытнага Рыму, Катэгорыя:Пісьменьнікі Старажытнага Ўсходу, Катэгорыя:Пісьменьнікі Старажытнай Грэцыі і г.д.

Складаней вырашыць пытаньне аб катэгарызацыі, калі цягам жыцьця аднаго чалавека значна зьмяняліся дзяржаўныя межы. Распад Аўстра-Вугоршчыны, СССР, Югаславіі зьмяняў дзяржаўную прыналежнасьць мноства людзей незалежна ад іх волі. Пры гэтым складовыя часткі, на якія распаліся гэтыя краіны, ужо існавалі ў складзе буйнейшых дзяржаўных утварэньняў: у складзе Аўстра-Вугоршчыны ўжо былі і Аўстрыя, і Вугоршчына, і Чэхія, у складзе СССР — і Расея, і іншыя краіны. Прасачыць пераемнасьць розных групаў асобаў па кожнай з навейшых краін унутры больш раньніх і буйных дзяржаўных утварэньняў — можа быць важна і карысна. Таму ў якасьці асноўных варта разглядаць катэгорыі выгляду Катэгорыя:Пісьменьнікі Беларусі, Катэгорыя:Пісьменьнікі Расеі, Катэгорыя:Пісьменьнікі Ўкраіны, Катэгорыя:Пісьменьнікі Казахстану, Катэгорыя:Пісьменьнікі Вугоршчыны, Катэгорыя:Пісьменьнікі Чэхіі, Катэгорыя:Пісьменьнікі Сэрбіі, Катэгорыя:Пісьменьнікі Харватыі і г.д. — а катэгорыі Катэгорыя:Пісьменьнікі СССР, Катэгорыя:Пісьменьнікі Югаславіі, Катэгорыя:Пісьменьнікі Аўстра-Вугоршчыны павінны выкарыстоўвацца як дадатковыя і ня быць адзінымі.

Існуе і адваротная сытуацыя: шматлікія сучасныя дзяржавы (першым чынам, Італія і Нямеччына) утварыліся ўжо ў адносна нядаўні пэрыяд у выніку аб'яднаньня мноства драбнейшых дзяржаваў. Таму, строга кажучы, аднясеньне ў Катэгорыя:Пісьменьнікі Нямеччыны, Катэгорыя:Музыкі Нямеччыны, Катэгорыя:Навукоўцы Нямеччыны і да т. п. асобаў, якія жылі й дзейнічалі да аб'яднаньня Нямеччыны ў 1871 г., зьяўляецца пэўнай нацяжкай. Аднак, з пункта гледжаньня сучаснага карыстача, пераемнасьць навукоўцаў, пісьменьнікаў, музыкаў цяперашняй Нямеччыны ў адносінах да дзеячаў існуючых раней Баварыі, Саксоніі, Гановэра і да т. п. важнейшая і значнейшая, чым адзінства асобаў гэтых цяпер ужо ня існых дзяржаваў; да таго ж у шматлікіх выпадках вельмі цяжка аднесьці чалавека да адной з гэтых дзяржаваў, паколькі людзі даволі вольна перамяшчаліся з адной ў іншую. Такім чынам, рэкамэндуецца й для асобаў, якія жылі ва ўмовах нацыянальнай раздробленасьці, карыстацца сёньняшнімі дзяржаўнымі катэгорыямі. У той жа час рэкамэндуецца ствараць адмысловыя катэгорыі Катэгорыя:Пэрсаналіі:Баварыя, Катэгорыя:Пэрсаналіі:Таскана, Катэгорыя:Пэрсаналіі:Сардзінія і г. д. як дадатковыя.