Удзельнік:Віґ/Кілікійскія брамы
Выгляд
| Кілікійскія брамы | |
| Gülek Boğazı | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| Вышыня | ≈ 1000 м н. у. м. |
| Геаграфія | |
| Месцазнаходжаньне | Мэрсін |
| Краіна | Турцыя |
| Горная сыстэма | Таўр |
Кілікійскія брамы, ці перавал Ґюлекь (па-турэцку: Gülek Boğazı) — вузкі праход праз Таўрскія горы, які злучае роўнядзь Кілікіі з Анаталійскім плято. Найвышэйшы пункт знаходзіцца, на вышыні, прыкладна, 1000 метраў[1].
На пряцягу тысячагодзьдзяў Кілікійскія брамы былі значнай гандлёвай і ваеннай артэрыяй[2]. У пачатку 20-га стагодзьдзя праз іх была пабудаваная вузкакалейная чыгунка, а сёньня праз іх праходзіць шаша Тарсус — Анкара (E90, O-21).
Паўднёвы канец Кілікійскіх брам знаходзіцца прыкладна ў 44 км на поўнач ад Тарсусу, а паўночны канец вядзе ў Кападокію.