УННВ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
УННВ
Інфармацыя
Гады2010 па цяперашні час
МоваРасейская
Жанр(ы)гіп-гоп, рэп
УдзельнікіMarikMarakesh, Crash, Anq

«УННВ», часта пашыраецца як «Забітыя, Але Не Вамі» (па-расейску: «Убиты, Но Не Вами») — беларускі расейскамоўны андэрграунд рэп-гурт зь Менска. Удзельнікі калектыву хаваюць сваю асобу, дакладна невядомы іх сапраўдныя імёны, прозьвішчы або ўзрост.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гурт быў створаны ў 2010-ым годзе ў Менску пасьля стварэньня аднайменнага пабліка ў VK. Праз пару тыдняў у ёй зьявіўся дэбютны альбом гурта «Чернь».

У 2012 годзе выйшаў альбом «О’дно», у 2015 годзе «Вонючие рифмы», у 2019 годзе «Чёрная кассета», а ў 2021 годзе выйшаў зборнік з нявыдадзеных трэкаў «Неизданное».

У сваёй музыцы гурт надае ўвагу тэме наркотыкаў, нарказалежнасьці, а таксама ўсялякімі спосабамі ўсхваляюць розныя забароненыя рэчывы.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Crash
  • MarikMarakesh
  • Anq
  • Артём Artty (бітмэйкер) (2010—2020)

На сваіх выступах хлопцы выступаюць у масках, капюшонах, акулярах, панамках і гэтак далей, каб схаваць сваю асобу. Лідарам гурта лічыцца MarikMarakesh, таксама вядома, што ён самы малодшы з калектыву.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Назва Каментар
2010 «Чернь»
2012 «О’дно» Займае 290-ае месца на Spotify у топе расейскамоўных трэкаў за ўвесь час
2015 «Вонючие рифмы»
2019 «Чёрная кассета» 4-ае месца ў чарце InterMedia
2021 «Неизданное» 21-ае месца ў чарце BandLink

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]