Тэўдымунд (унук Мунды)
Выгляд
Тэўдымунд, Тэадымунд (лац. Theudimundus, Theodimundus[1], грэц. Θευδιμούνδος; ? — па 541) — бізантыйскі ўраднік барбарскага паходжаньня.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў сынам стратэга (і, відаць, MVM vacans[2]) Маўрыцыюса, сына магістра мілітум Мунда, які сам быў магчымым нашчадкам гуна Атылы[3][4].
Належаў да барбарскай ваеннай арыстакратыі, якая змагалася за Бізантыю на Балканах. Дзеіў за часамі імпэратара Юстыніяна (527—565). У маладосьці (да 540/541) служыў у бізантыйскай арміі падчас Гоцкай вайны 535—554 гадоў пад камандаю Віталіюса. Браў удзел у бітве пад Трэвіза супраць гоцкага караля Ільдэбада і ледзь выратаваўся, уцякаючы з сваім камандзірам па паразе Бізантыі[5].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Amory P. People and Identity in Ostrogothic Italy, 489—554. — Cambridge University Press, 2003. P. 421.
- ^ Martindale J. R. The Prosopography of the Later Roman Empire 2 Part Set: Volume 3, AD 527—641. — Cambridge University Press, 1992. P. 854.
- ^ Maenchen-Helfen, Otto J. The World of the Huns: Studies in Their History and Culture. — University of California Press, 1973. P. 364, 409.
- ^ Wolfram H. The Roman Empire and Its Germanic Peoples. — University of California Press, 2005. P. 144.
- ^ Bäuml, Franz H., Birnbaum M. Attila The Man and His Image. — Corvina, 1993. P. 24.