Перайсьці да зьместу

Тэўдарата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэўдарата

Тэўдарата, Тэадота (лац. Theodota, ням. Theuderata; ? — паміж 672 і 688) — меркаваная жонка караля лянгабардаў Грымаальда.

У «Гісторыі лянгабардаў» Паўла Дыякана паведамляецца, што ў 661 годзе памёр кіраўнік Лянгабардзкага каралеўства Арыпэрт I з Баварскай дынастыі. У шлюбе зь невядомай паводле імя жанчынай ён меў двух сыноў, Гадэпэрта і Бэртары, якія супольна атрымалі ў спадчыну сталец. Аднак ужо ў 662 годзе паміж братамі пачаліся міжусобіцы, і Гадэпэрт зьвярнуўся па дапамогу да самага магутнага на той момант выхадца зь лянгабардзкай шляхты, герцага Бэнэвэнта Грымаальда. У якасьці дару Гадэпэрт прапанаваў таму ў жонкі сваю сястру, імя якой Павал Дыякан не ўпамінуў[1].

Значна дапаўняюць гэтыя сьведчаньні Паўла Дыякана пра другую жонку Грымаальда, праведзенае сучаснымі гісторыкамі вывучэньне эпіграфічных помнікаў лянгабардзкага пэрыяду. Так, у адной з эпітафіяў з жаночага кляштару Санта-Марыя-ала-Пустэрла ў Павіі абатыса гэтага кляштара Тэадота называецца «высакароднай сястрой» караля Бэртары і нашчадкам «каралеўскай крыві». Таксама ў эпітафіі паведамляецца пра шырокае будаваньне, якое вялося ў кляштары на загад абатысы. Мяркуецца, што гэтая Тэадота і была той самай неназванай Паўлам Дыяканам паводле імя дачкой Арыбэрта I. Магчыма, што па зрынаньні свайго сына з стальцу яна атрымала ад брата сан абатысы ў заснаваным спэцыяльна дзеля яе ў 672 годзе кляштары Сьвятой Агаты, так і ва ўжо існым кляштары Санта-Марыя-ала-Пустэрла. Гэтыя сьведчаньні дазваляюць датаваць сьмерць Тэадоты часам паміж 672 і 688 гадамі[2][3].

  1. ^ Jarnut J. Grimoald // Lexikon des Mittelalters. Bd. IV. — Stuttgart: Artemis & Winkler Verlag, 1989. — Kol. 1717.
  2. ^ Alberto di Magnani. Le regine longobarde a Pavia. Alle radici della regalità femminile nell’Alto Medioevo // Studi sull’Oriente Cristiano. 2012. P. 79—91.
  3. ^ Thiele A. Erzählende genealogische Stammtafeln zur europäischen Geschichte. — R.G. Fischer Verlag, 1994. — Bd. III: Europäische Kaiser-, Königs- und Fürstenhäuser Ergänzungsband. S. 224.