Перайсьці да зьместу

Тэрэза Голуб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Тэрэза Станіславаўна Голуб»)
Тэрэза Голуб
Дата нараджэньня 13 траўня 1951(1951-05-13) (73 гады) або 1951[1]
Месца нараджэньня Рудня, Івянецкі сельсавет, Валожынскі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР
Месца вучобы
Занятак крытык, літаратуразнаўца, тэкстолаг, філёляг, літаратурны крытык, прафэсарка ўнівэрсытэту
Навуковая сфэра літаратуразнаўства, філялёгія[1], тэксталогія[d][1] і літаратурная крытыка[1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d] (2001)

Тэрэза Станіславаўна Голуб; (нар. 13 траўня 1951, в. Рудня Валожынскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі літаратуразнаўца, тэкстоляг, крытык, кандыдат філялягічных навук, ляўрэатка Літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Нарадзілася ў сям’і лесьніка Станіслава Восіпавіча Маляўскага і Руфіны Францаўны з роду Бібікаў. У 1966 г. скончыла Сівіцкую васьмігадовую школу, а затым — Івянецкую СШ (1968). Зь лістапада 1968 г. па жнівень 1974 г. працавала піянэрважатай і настаўніцай пачатковых клясаў у той жа адукацыйнай установе, у якой атрымала свой першы атэстат. Зь верасьня 1974 г. у Менску: выхавальніца ў дзіцячым садзе.

У 1976 годзе скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. На працягу 1981—1993 гг., працавала ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі: лябарантам, малодшым навуковым супрацоўнікам аддзелу выданьняў і тэксталёгіі.

З 1993 г. па 1997 г. — у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускае літаратуры: вядучы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, намесьнік дырэктара па навуцы.

У 1997—2002 гг. займала пасаду навуковага супрацоўніка, зь верасьня 2002 г. — загадчык аддзелу выданьняў і тэксталёгіі Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (з 2008 г. па 2013 г. Інстытуту мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі), адначасова выконвала абавязкі намесьніка дырэктара Інстытуту (2006—2008).

На працягу 2006—2008 гг. узначальвала Дзяржаўную экзамэнацыйную камісію факультэту беларускай філялёгіі і культуры Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка.

Жыве ў Менску. Працягвае займацца навуковай працай.

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкавацца пачала ў 1981 годзе. Дэбютавала на старонках часапісу «Маладосць». У 2001 г. абараніла кандыдацкую дысэртацыю на тэму: «Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага: Прынцыпы выдання Поўнага збору твораў» (Навуковы кіраўнік М. Мушынскі). У дысэртацыі абагульняецца тэксталягічны вопыт эдыцыйнай практыкі творчай спадчыны Максіма Гарэцкага. Навукова абгрунтаваная неабходнасьць Поўнага збору твораў. Вызначаюцца задачы забесьпячэньня паўнаты выданьня, устанаўленьня кананічных тэкстаў твораў, сфармаваньня зьмястоўнага і вычарпальнага навукова-даведачнага апарату. У гэтай сувязі распрацаваная канцэпцыя Поўнага збору твораў, дасьледуюцца некаторыя першачарговыя тэксталягічныя праблемы[2]. Да цяперашняга часу яна зьяўляецца адзіным дыплямаваным кандыдатам навук па тэксталёгіі ў Беларусі.

Навуковыя інтарэсы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя беларускае літаратуры; тэксталёгія; эдыцыйная практыка; збор, вывучэньне і падрыхтоўка клясычнай спадчыны для выданьняў акадэмічнага тыпу[3].

Аўтар каля 200 навуковых прац па праблемах літаратуразнаўства, тэксталёгіі і пытаньнях музэйнай справы. Артыкулы друкававаліся ў навуковых зборніках, часапісах «Маладосць», «Полымя», «Неман», «Беларуская мінуўшчына», «Роднае слова», «Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук», газэтах «Веды», «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», «Настаўніцкая газета» і інш. У складзе творчага калектыву тэкстолягаў займалася вывучэньнем творчай спадчыны клясыкаў беларускае літаратуры з мэтай падрыхтоўкі да выданьня навукова камэнтаваных Збораў твораў: Максіма Гарэцкага ў 4 тамах (1884—1986) і двух дадатковых тамоў: «Творы» (1990), «Гісторыя беларускае літаратуры» (1992), Петруся Броўкі ў 9 тамах (1987—1992), Поўнага збору твораў Янкі Купалы ў 9 тамах (1995—2003); Збору твораў: Якуба Коласа ў 20 тамах (2007—2012), Івана Шамякіна ў 23 тамах (2010—2014). Кіраўнік двух апошніх навуковых праектаў і навуковы рэдактар гэтых камэнтаваных выданьняў.

Грамадзкая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На працягу 2001—2006 гг. паралельна з асноўнымі працоўнымі абавязкамі была старшынёй прафсаюзнага камітэту Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, у 2002—2009 гг. уваходзіла ў склад Рэспубліканскага камітэту прафсаюзаў работнікаў НАН Беларусі. Была ўдзельніцай Харавой капэлы НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Т. Слабодчыкавай. З 2006 па 2008 гг. зьяўлялася старшынёй Савету вэтэранаў Інстытуту. У студзені 2019 г. абрана намесьнікам Старшыні Прэзыдыюму грамадзкага аб’яднаньня «Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх». Уваходзіла ў склад рэдкалегіі Збору твораў Я. Коласа ў 20 тт.; Збору твораў І. Шамякіна ў 23 тт.; зб. «Гарэцкія чытанні», была адным з арганізатараў іх правядзеньня і інш.

Займаецца пошукавай працай, папулярызацыяй беларускае літаратуры і мовы, выступае з дакладамі на навуковых канфэрэнцыях, зь лекцыямі перад студэнтамі ВНУ і навучэнцамі агульнаадукацыйных школ, на радыё і тэлебачаньні.

  • кандыдат філялягічных навук.
  • Ганаровы сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
  • Ганаровы сябра Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускае літаратуры.
  • Сяброўка Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
  • Ляўрэатка Літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага.
  • Літаратурная прэмія імя Максіма Гарэцкага (1993)[4].
  • Ганаровыя граматы і падзякі: Прэзыдыюму НАН Беларусі (2009), Аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (2003; 2013; 2019;2021), Цэнтру дасьледаваньняў беларускае культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (2013), Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (Інстытуту мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі) (2001; 2003; 2006), Рэспубліканскага камітэту прафсаюзаў работнікаў НАН Беларусі (2003; 2006), Дзяржаўнага літаратурна-мэмарыяльнага музэю Якуба Коласа (2011), Рэспубліканскага фонду імя Братоў Гарэцкіх (2001).
  • Тэрэза Голуб. Вечнае поле памяці. Да 100-годдзя Максіма Гарэцкага. // Полымя : часопіс. — 1993. — № 2. — С. 3—16.
  • У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага. — Мінск: Беларус. навука, 2002. — 157
  • Услед за лініяй жыцця: Творчая індывідуальнасць: ад літаратурнага тэксту да культурнай спадчыны. — Мінск: Беларус. кнігазбор, 2006. — 248 с.
  • Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова. — Мінск: Беларус. навука, 2012.- 308 с; 2-е выд., выпр. і дап. — Мінск: Беларус. навука, 2014.- 347 с.
  • Тэксталогія беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: Гісторыя тэксту як шлях да гісторыі літаратуры. — Мінск: Беларус. навука, 2013.- 245 с.
  1. ^ а б в г Holub, Tèrèsa Stanìslaŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Голуб, Т. С. Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага (Прынцыпы выдання Поўнага збору твораў): Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. — Мінск, 2000.- 20 с.
  3. ^ Літаратурныя мясціны Беларусі: Краязнаўчы даведнік / Склад. Д. Крывашэй, А. Мальдзіс // Маладосць. — 2010. — № 3. — С. 138
  4. ^ У інтарэсах адраджэння. газ. Звязда. — 1993. — 10 крас. — № 68.
  • Аддзел выданняў і тэксталогіі // Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: 1931—2001. — Мінск, Беларус. навука, 2001. — С. 13 — 30.
  • Аддзел выданняў і тэксталогіі // Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: 1931—2006. — Мінск, 2006. — С. 12 — 34.
  • Аддзел выданняў і тэксталогіі // Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 80 год: 1929—2009. — Мінск, Права і эканоміка, 2009. — С. 90 — 97.
  • Гарэцкі, Р. Пра сябе, пра жыццё, пра гісторыю…(Частка чацвёртая). — Мінск: Медыял, 2020. — 308 с — С. 34, 184, 194, 411, 412, 421, 422.
  • Гілевіч, Н. Таямніцы роднага слова: З назіранняў над мовай і стылем твораў беларускай мастацкай літаратуры / рэд.-склад. Н. С. Гілевіч. — Мінск: «Про Хрысто», 2006. — 128 с — С. 92 — 101.
  • Тэрэза Станіславаўна Голуб. Тэксталогія і тэкстолагі / укл. В. Ф. Назараў ; навук. рэд. А. А. Васілевіч. – Мінск : Беларус. навука, 2022. – 143 с. : іл.ISBN 978-985-08-2922-1.
  • Дасаева, Т. Тэрэза Голуб: У суквецці вясны // Люблю наш край: Валожыншчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка, драматургія, ліставанне / Уклад., падрыхт. тэкстў і камент. В. Рагойшы — Мінск: Маст. літ., 2006. — 405 с — С. 280—283.
  • Золава, Э. Тэксталогія—мая прафесія: З вопыту падрыхтоўкі да выдання збораў твораў класікаў беларускай літаратуры / Рэцэнзенты: Т. І. Шамякіна, Т. С. Голуб. — Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2006. — 164 с — С. 133—137.
  • Илькевич, Н. Начало многотрудного пути // Годы (Смоленск), 2002. — № 4. — С. 70 — 75.
  • Куренная, Н. М. Тереза Станиславовна Голуб. Текстология и текстологи // Славянский альманах. 2024. No 1–2.— С. 501–506.
  • Літаратурныя мясціны Беларусі: Краязнаўчы даведнік / Склад. Д. Крывашэй, А. Мальдзіс // Маладосць. —  2010. — № 3. — С. 138.
  • Ліўшыц, У. Максім Гарэцкі: Сцежкамі жыцця (да 125-годдзя з дня нараджэння). — Горкі : БДСГА, 2018. — 179 с — С. 128—160.
  • Ліўшыц, У. Літаратурныя раскопкі акадэмічнага «Парнаса» : літаратуразнаўчыя нарысы (да 180-годдзя Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі) / У. М. Ліўшыц. — Горкі : БДСГА, 2020. — С. 286—287. 
  • Мушынскі, М. Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі: Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага. — Мінск: Беларус. навука, 2008. — 510 с — С. 29 — 33, 354, 359.
  • Мушынскі, М. Мае Каласавіны: З вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Якуба Коласа. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 386 с — С. 255, 260, 346—347, 384.
  • Працы Інстытута літаратуры НАН Беларусі: 1981—2005; Бібліяграфічны даведнік — Мінск: 2006. — 344 с.
  • Рагойша, В. Уводзіны ў літаратуразнаўства: вучэб. дапам. У 2 ч. Ч. 1. Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка / В. П. Рагойша, М. П. Кенька, Т. А. Марозава; пад рэд. В. П. Рагойшы. — Мінск: БДУ, 2011. — 247 с — С. 39.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]