Тэлескапічная дубінка
Выгляд
Тэлескапічная дубінка — халодная зброя ўдарна-драбляльнага дзеяньня, вырабленая з мэталу альбо плястыку.
Канструкцыя вырабу ўяўляе сабою сукупнасьць часткаў цыліндрычнай формы, укладзеных адна ў іншую па прынцыпе тэлескопу. У баявым стане цыліндры высоўваюцца на даўжыню, абмежаваную ўнутранымі ўпорамі.
Існуюць тры варыянты вырабу ТД:
- з плястыку, якая паражае часткаю якой зьяўляецца гумовы дубец, у канец якога ўвараны мэталічны шар;
- зь некалькіх мэталічных цыліндраў;
- з вонкавага мэталічнага цыліндру й дзьвюх-трох сталёвых спружынаў, укладзеных, адпаведна, адна ў адну.
У некаторых краінах тэлескапічныя дубінкі выпускаюцца прамысловым спосабам і знаходзяцца на ўзбраеньні паліцэйскіх падразьдзяленьняў. У Расеі, Украіне, Беларусі вольны зварот ТД забаронены, і ў пераважнай большасьці выпадкаў сустракаюцца самаробныя вырабы.