Тынгвадляватн
Выгляд
Тынгвадляватн (па-ісьляндзку: Þingvallavatn) — найбуйнейшае возера на паўднёвым захадзе Ісьляндыі, натуральнае возера на высьпе, плошча люстра 84 км². Найбольшая глыбіня — 114 м. На паўночным беразе возера быў заснаваны Ісьляндзкі парлямэнт Альтынг ў 930 годзе.
Возера зьяўляецца часткай Нацыянальнага парка Тынгвелір. Выспы на возеры маюць вульканічнае паходжаньне. Расколіны вакол возера паказваюць, што ў гэтым месцы тэктанічныя пліты Эўропы і Амэрыкі супрацьстаяць адна адной. Адзіная рэчка, што выцякае з возера Тынгвадляватн — Сог.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тынгвадляватн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў