Тутраканская бітва
Тутраканская бітва | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Вайсковыя могілкі ў Тутракане | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Румынія | Баўгарыя, Нямецкая Імпэрыя | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Канстанцін Тэадарэску | Панцялей Кісялёў Стэфан Тошаў | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
39 000 чалавек | 55 000 чалавек | ||||||||
Страты | |||||||||
7500 забітымі і параненымі, 22 000 салдат і 480 афіцэраў палоннымі | 1800 забітымі, 2300 параненымі | ||||||||
Тутраканская бітва (2 — 6 верасьня 1916 г.) — бітва Першай сусьветнай вайны, частка Румынскай кампаніі. Завяршылася захопам крэпасьці Тутракан і паразай румынскай арміі ад баўгарскіх войскаў.
Бітва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З уступленьнем Румыніі ў вайну, камандаваньне Цэнтральных дзяржаў прыняло плян па разгрому Румыніі. Для гэтага нямецка-баўгарскія войскі пад камандаваньнем генэрала Кісялёва ўварваліся ў Паўднёвую Дабруджу. На іх шляху знаходзілася буйная румынская крэпасьць Тутракан.
Крэпасьць Тутракан была пабудавана францускімі інжынэрамі ў 1913 годзе, калі Паўднёвая Дабруджа ўвайшла у склад Румыніі. У крэпасьці мелася 151 гармат і 15 фартоў. Крэпасьць называлі непрыступнай, аднак абаранялі яе даволі дрэнна падрыхтаваныя войскі, якія складаліся з рэзэрвістаў.
Баўгарскія войскі пры садзейнічаньні нешматлікіх нямецкіх частак 5 верасьня пачалі штурм крэпасьці. Пасьля артылерыйскага абстрэлу пяхота пачала штурм крэпасьці, і практычна адразу захапілі 5 фартоў.
6 верасьня Тутракан быў цалкам пад кантролем баўгарскай арміяй. Пераможцы захапілі 2 сьцяга, 480 афіцэраў, больш 22000 салдат, 151 гармату і вялікую колькасьць іншых трафэяў. Баўгарскія войскі не панесьлі цяжкія страты.
Глядзі Таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Корсун Н. Г. Балканский фронт мировой войны 1914—1918 гг. — М.: Воениздат НКО СССР, 1939. — 124 с.