Таарская зямля
Выгляд
(Перанакіравана з «Турайдзкая зямля»)
Таа́рская зямля (па-ліўску: Taara aed, «зямля Таары») або Тура́йда (па-латыску: Turaida) — у ХІ — ХІІІ ст. зямля гаўяскіх ліваў (сучасная Латвія, Сігулдзкі край, горад Сігулда, мясцовасьць Турайда; Крымулдзкі край, вёска Турайда). Разьмяшчалася ў нізоўі ракі Гаўя. Падзялялася па рэчцы на два княствы: Правабярэжнае і Левабярэжнае. Першым княствам кіравалі князі Ана, Каўпа і Вэсыкіс, іхняй рэзыдэнцыяй быў Таарскі (Турайдзкі) замак. У другой частцы кіраваў Дабрэліс, з рэзыдэнцыяй у Дабрэльскім замку. Да канца XII ст. была язычніцкім краем; паступова хрысьціянізавалася каталіцкімі місіянэрамі зь Нямеччыны. У 1206 годзе правабярэжная частка ўвайшла ў склад Рыскага біскупства, а левабярэжная — да земляў Ордэну мечаносцаў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Arbusov Leonid. Grundriss der Geschichte Liv-, Est- und Kurlands. — Riga: Jonck und Poliewsky, 1918. (ням.)