Тур’я (прыток Вушы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Тур'я (прыток Вушы)»)
Рака
Тур’я
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Лабачоўка
Вусьце Вуша
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Маладэчанскі раён
Даўжыня 12 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,6 м³/с
Плошча басэйну 37 км²
Нахіл воднай паверхні 5,7 ‰

Ту́р’я — рака ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Вушы (басэйн Нёману). Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 37 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,7 ‰.

Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Лабачоўка, упадае ў Вушу за 0,5 км на поўнач ад вёскі Турэц-Баяры. Рэчышча на працягу 5,7 км (ад моста на аўтадарозе МаладэчнаСмаргонь да вёскі Турэц-Баяры) каналізаванае.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 370