Тулумба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тулумба

Тулумба — дэсэртная страва балканскай і турэцкай кухняў, папулярная ў Альбаніі, Босьніі і Герцагавіне, Баўгарыі, на Кіпры, у Турэччыне і Паўночнай Македоніі.

Тулумбу рыхтуюць з прэснага цеста, парэзанага на невялікія кавалачкі даўжынёй да 5 см. Нарыхтоўкі ў выглядзе трубачак або цыліндраў абсмажваюць да залацістага колеру, пасьля чаго паліваюць салодкім сыропам. Гатовай страве даюць астыць цалкам і толькі потым ставяць на стол.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Тулумбасховішча мультымэдыйных матэрыялаў