Перайсьці да зьместу

Трэці закон тэрмадынамікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Трэці пачатак тэрмадынамікі»)
Законы тэрмадынамікі
Нулявы закон тэрмадынамікі
Першы закон тэрмадынамікі
Другі закон тэрмадынамікі
Трэці закон тэрмадынамікі

Трэці пачатак тэрмадынамікі, трэці закон тэрмадынамікі, тэарэма Нэрнста — фізычны прынцып, які вызначае паводзіны энтрапіі сыстэмы пры набліжэньні тэмпэратуры да абсалютнага нуля. Зьяўляецца адным з пастулятаў тэрмадынамікі.

Фармулёўка: «прырашчэньне энтрапіі пры абсалютным нулі тэмпэратуры імкнецца да канцавога ліміту, які не залежыць ад таго, у якім раўнаважным стане знаходзіцца сыстэма».

або

дзе — любы тэрмадынамічны парамэтар.

Першы і другі пачаткі тэрмадынамікі не дазваляюць вызначыць значэньне энтрапіі пры звышнізкіх значэньнях тэмпэратуры. На падставе абагульненьня экспэрымэнтальных дасьледваньняў уласьцівасьцяў розных рэчываў быў устаноўлены закон, які ліквідаваў гэты недахоп. Сфармуляваў яго ў 1906 року Вальтэр Нэрнст (1864—1941), гэты закон мае назву трэцяга пачатку тэрмадынамікі, ці тэарэмы Нэрнста. Тэарэму ў сучасны выгляд прывёў у 1911 Макс Плянк (1858—1947).

Тэарэма, базуючыся на квантамэханічных уяўленнях, можа быць выкарыстаная для вызначэньня дакладнай велічыні энтрапіі.

Дзе:

  •  — колькасць мікрастанаў сыстэмы.

У клясычнай тэрмадынаміцы тэарэма Нэрнста мае абмежаваны ўжытак, бо, у асноўным, пры разьліках разглядаецца толькі адноснае зьмяненьне энтрапіі.

Недасягальнасьць абсалютнага нуля тэмпэратуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Недасягальнасьць абсалютнага нуля тэмпературы (-273,15 °C 0) можна растлумачыць:

1) У межах клясычнай тэрмадынамікі:

Пры абсалютным нулі тэмпэратуры энтрапія сыстэмы будзе роўная нулю:


Між іншым, гэта азначае магчымасьць стварэньня вечнага рухавіку другога роду з каэфіцыентам карыснага дзеяньня ў 100 адсоткаў:


што супярэчыць другому закону тэрмадынамікі.

2) Магчыма сфармуляваць прычыну недасягальнасьці абсалютнага нуля тэмпэратуры некалькі інакш:

Калі сыстэма ахалоджваецца мэтадам паўтарэньня цыклю адыябатчнага пашырэньня (памяньшаецца тэмпэратура) і ізатэрмічнага сьцісканьня (памяньшаецца энтрапія), то пры набліжэньні значэньня да нуля энтрапія прымае значэньне нуля і больш ня зьмяняецца.

Гэта значыць, што пры канцавой колькасьці паўтарэньня цыкляў можна толькі асымптатычна (чым бліжэй да бясконцасьці, тым дакладней) набліжацца да стану з .

Часьцяком трэці пачатак тэрмадынамікі таксама мае фармулёўку, якая вынікае з гэтах двух пунктаў:

«Абсалютны нуль тэмпэратуры недасягальны»

Паводзіны іншых фізычных велічыняў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры будуць таксама імкнуцца да нуля такія велічыні, як:

  • Базаров И. П. Термодинамика — Москва: Высшая школа,1991, 376 с.
  • Жилко В. В., Лавриненко А. В., Маркович Л. Г. Физика — Минск: Народная асвета, 2002, 382 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]