Трэці двор
Каардынаты: 50°5′25.298″ пн. ш. 14°24′2.263″ у. д. / 50.09036056° пн. ш. 14.40062861° у. д. Трэ́ці двор (па-чэску: Třetí nádvoří Pražského hradu) — асноўны і найбуйнейшы з чатырох двароў Праскага Граду. Разьмешчаны на ўсход ад іншых, у цэнтральнай частцы замку, якая цягам тысячы гадоў зьяўлялася рэлігійным і палітычным цэнтрам краіны. На заходнім баку ў Цэнтральным крыле Новага палацу знаходзіцца праход у Другі двор, на поўначы ад двара ідзе Вікарская вуліца(cs), на ўсходзе праз праход паміж Саборам сьвятога Віта і Старым каралеўскім палацам злучаецца з плошчай сьв. Георгія(cs). Бычыная лесьвіца(cs) на паўднёвым баку двара спускаецца да Садоў на валах(cs).
Першапачаткова двухярусны двор быў выбрукаваны гранітам у XX стагодзьдзі Плечнікам.
Дамінантай двара зьяўляецца гатычны Сабор сьвятога Віта, Вацлава і Войцеха, зьвернуты галоўным фасадам на захад. Каля сабору разьмяшчаецца Старое пробства(cs), археалягічныя раскопкі і гістарычныя дасьледваньні паказалі, што яно ўзвышаецца на месцы раманскага Біскупскага палацу, ад якога захавалася толькі адно арыгінальнае акно. Побач з пробствам знаходзіцца гранітны Маналіт(cs), узьведзены ў 1928 року[1], і статуя сьв. Георгія(cs). На ўсходнім баку разьмешчаны Стары каралеўскі палац, на заходнім і паўднёвым — Новы каралеўскі палац з бальконам, зь якога 29 сьнежня 1989 неўзабаве пасьля абраньня прэзыдэнтам Чэхаславаччыны прамаўляў Вацлаў Гавэл[2]. Ля ўваходу ў стары палац разьмешчаны Арліны фантан(cs).
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- VLČEK, Pavel, a kol. Umělecké památky Prahy. Pražský hrad a Hradčany. Praha : Academia, 2000. 521 s. ISBN 80-200-0832-2. s. 17-21, 26-30, 128-9, 169—170, 178-9, 193-6, 240—242, 490.
- POCHE, Emanuel. Prahou krok za krokem. Praha : Orbis, 1958. 268 s. s. 51, 62-63.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трэці двор — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |