Тройская унцыя
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Тро́йская у́нцыя — адзінка вымярэньня масы, роўная 31,1034768 граму. Ужываецца ў банкаўскай, ювэлірнай справе для вымярэньня вагі каштоўных мэталаў, а таксама ў некаторых іншых галінах, напрыклад, у касмэтыцы для вымярэньня вагі асабліва каштоўных інгрэдыентаў. Вага інвэстыцыйных манэт даволі часта паказваецца ў дзелях тройскай унцыі.
Міжнароднае пазначэньне — oz t; тройскія унцыі для золата, срэбра, плятыны і паляду пазначаюцца адпаведна XAU, XAG, XPT, XPD.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тройская унцыя паходзіць з г. зв. «тройскай сыстэмы ваг», названае так паводле гораду Труа (Troyes) у Францыі, які зьяўляўся істотным гандлёвым цэнтрам у Сярэднявеччы. Першае ўжываньне зафіксаванае ў 1390 року.
У сыстэме СІ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тройская унцыя адпавядае 480 гранам (1 гран = 64,79891 міліграма).
Кратныя велічыні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Велічыня | Граны | Грамы |
---|---|---|
Фунт (12 унцый) | 5760 | 373.241 721 6 |
Унцыя (20 пэні) | 480 | 31.103 476 8 |
Пэні | 24 | 1.555 173 84 |
Гран | 1 | 0.064 798 91 |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тройская унцыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў