Трансцэндэнтнасьць
Трансцэндэ́нтнасьць, трансцэндэ́нцыя, прым. трансцэндэ́нтны (ад лац. transcendens «які пераступае, пераўзыходзіць, выходзіць па-за межы») — філязофскі тэрмін, які азначае нешта, прынцыпова недасяжнае досьведнаму спазнаньню ці не заснаванае на досьведзе. Трансцэндэнтнае можа быць уяўлена як сфэра абсалютнай патэнцыйнасьці, не актуалізаваная ў дзейнасьці чалавека ў дадзены момант часу і не выражальная ў ягоным досьведзе з прычыны ейнай прынцыповай неадэкватнасьці наяўным сродкам засваеньня сьвету. У шырокім сэнсе трансцэндэнтнае можна ўявіць у якасьці «тагасьветнага» ў адрозьненьне ад іманэнтнага як «гэтасьветнага»[1].
Рэлігійнае прымяненьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У рэлігіі трансцэндэнцыя азначае прыроду Бога, якая прынцыпова знаходзіцца па-за межамі гэтага сьвету, па-за межамі ўсіх фізычных законаў гэтага сьвету. Супрацьлегла іманэнтнаму, пры якім Бог цалкам праймае гэты Сусьвет.
У містычных традыцыях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трансцэндэнцыя — гэта стан сьвядомасьці, пры якім чалавек пераадольвае абмежаваньні фізычнага існаваньня, і паводле пэўных падыходаў становіцца нават незалежным ад фізычнага сьвету. Містычны досьвед часта мысьліцца, як прасунуты стан трансцэндэнцыі, пры якім перажываньне адасобленасьці «я» зьнікае. Гэта часам дасягаецца з дапамогаю малітвы, псыхадэлікаў, мэдытацыі, дыхальных псыхатэхнік.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |