Транспартныя войскі Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь
Транспартныя войскі ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Падпарадкаваньне | Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь |
Тып | транспартныя войскі |
Дысьлякацыя | Беларусь |
Транспартныя войскі Ўзброеных сілаў Беларусі (ТВ УС Беларусі) — спэцыяльныя войскі ў складзе Ўзброеных сілаў Беларусі, прызначаныя для выкананьня задачаў транспартнага забесьпячэньня вайсковых фармаваньняў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]11 траўня 2006 г. прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ № 312 «Пра некаторыя меры па ўдасканаленьні транспартнага забесьпячэньня Ўзброеных Сілаў, іншых войскаў і вайсковых фармаваньняў Рэспублікі Беларусь»[1]. Дакумэнт прыняты ў мэтах стварэньня адзінай сыстэмы транспартнага забесьпячэньня Ўзброеных Сілаў, іншых войскаў і вайсковых фармаваньняў Беларусі, што было прадугледжана Плянам будаўніцтва й разьвіцьця Ўзброеных Сілаў на 2006—2010 годы. Паводле Ўказу на базе існых чыгуначных, аўтамабільных і дарожных войскаў ствараюцца транспартныя войскі Беларусі.
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У становішчах, зацьверджаных Указам, вызначаны задачы й арґанізацыйныя асновы дзейнасьці транспартных войскаў, задачы й функцыі Дэпартамэнта транспартнага забесьпячэньня Міністэрства абароны. У прыватнасьці, на транспартныя войскі ускладаюцца такія асноўныя задачы, як тэхнічнае прычыненьне, аднаўленьне, падвышэньне жывучасьці й прапускное здольнасьці жалезных і аўтамабільных дарогаў у раёнах вядзеньня баявых дзеяньняў, забесьпячэньне вайсковых перавозкаў чыгуначным, аўтамабільным, паветраным транспартам.
Кіраваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У адпаведнасьці з Указам № 312, 2006 г., на базе Дэпартамэнта чыгуначных войскаў і структурнага падразьдзяленьня Міністэрства абароны, кіравальнага пытаньнямі вайсковых паведамлентняў, аўтамабільных і дарожных войскаў, ствараецца орган вайсковага кіраваньня транспартных войскаў — Дэпартамэнт транспартнага забесьпячэньня Міністэрства абароны. Агульнае кіраўніцтва транспартнымі войскамі будзе ажыцьцяўляць Міністар абароны, а непасрэднае — начальнік Дэпартамэнта транспартнага забесьпячэньня, прызначаны на пасаду Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь.
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўнымі задачамі Дэпартамэнта транспартнага забесьпячэньня зьяўляюцца кіраваньне транспартнымі войскамі, падтрыманьне іх у сталай баявой і мабілізацыйнай гатовасьці, арґанізацыя транспартнага забесьпячэньня Ўзброеных Сілаў, іншых вайсковых фармаваньняў. Прадугледжана, што па пытаньнях тэхнічнага прычыненьня жалезных і аўтамабільных дарогаў дадзены Дэпартамэнт ажыцьцяўляе каардынацыю дзейнасьці арґанізацыяў чыгуначнага й аўтамабільнага транспарту (Беларускае чыгункі і інш.).
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 36-я дарожна-маставая брыгада[2] (гарнізон Лапічы, Асіпавічы);
- 2123-я база захоўваньня дарожнае тэхнікі й маёмасьці;[3]
- 307-я асобная чыгуначная брыгада[2] (гарнізон Слуцак);
- 71-ы пуцёвы чыгуначны батальён;
- 259-ы мабільна-аднаўленчы чыгуначны батальён;
- Школа падрыхтоўкі малодшых адмыслоўцаў ЧВ, перафармавана, у 1992 г., з 307-я асобная навучальная дарожная брыгада (307андбр — Вайсковая частка № 32213) ЦДСУ МО СССР, якая ў сваю чаргу была сфармавана ў 1989 г. на базе часткаў 29-й танкавае дывізіі (акруговы навучальны цэнтар (АНЦ) БВО);
- 30-я асобная Чырванасьцяжная чыгуначная брыгада[2] (гарнізон Жодзін);
- 77-ы асобны Чырванасьцяжны маставы чыгуначны батальён;[2]
- 74-ы маставы чыгуначны батальён;
- 174-ы мэханізаваны чыгуначны батальён;
- 212-ы рамонтны чыгуначны батальён;
- 28-я чыгуначная брыгада (гарнізон Жлобін);
- 899-я база матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня ЧВ;
- 65-я аўтамабільная брыгада (г. Менск)