Тонкая кішка
Тонкая кішка (па-ангельску: Intestinum tenue) — аддзел страўнікава-кішачнага тракту чалавека, які разьмяшчаецца паміж страўнікам і тоўстай кішкой. У тонкай кішке ў асноўным і праходзіць працэс страваваньня. Асноўная функцыя тонкай кішкі ёсьць ўсмоктваньне пажыўных рэчываў і мінэралаў зь ежы[1].
Тонкі кішачнік ў дарослага чалавека ў сярэднім дасягае некалькіх мэтраў. Даўжыня тонкай кішкі ў нябожчыка на 50% даўжэй, бо пры сьмерці страчваецца цягліцавы тонус. У дыямэтар тонкая кішка дасягае 2,5—3 см. Паверхня тонкай кішкі можа павялічыцца з-за сваёй асаблівай структуры, і можа скласьці каля 6 мэтраў у даўжыню.
Дзяленьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тонкая кішка складаецца з трох структурных частак: дванаццаціпалай, парожняй і падуздышнай кішкаў.
Дванаццаціпалая кішка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дванаццаціпалая кішка пачынаецца пад печаньню на ўзроўні 12 груднога або 1 паясьнічнай хрыбеткі, справа ад хрыбетнага слупа. Пачынаючыся ад страўніка, кішка ідзе зьлева направа і ззаду, затым паварочвае ўніз і спускаецца зьпераду да правай ныркі да ўзроўню другога або верхняга аддзелу 3 паясьнічнай хрыбеткі; тутака яна паварочвае налева, разьмяшчаючыся амаль гарызантальна і перасякаючы сьпераду ніжнюю парожнюю вену, а затым ідзе на ўскос да чэраўнай аорты, і, нарэшце, на ўзроўні цела першай або другой паясьнічнай хрыбеткі, зьлева ад яго, пераходзіць у парожнюю кішку. Такім чынам, дванаццаціпалая кішка ўтварае падкову або няпоўнае колца, якое ахоплівае галоўку і збольшага цела падстраўнікавай залозы.
Пачатковы аддзел кішкі называецца верхняй часткай (лац. Pars superior), другі аддзел — сыходнай часткай (лац. Pars descendens), апошні аддзел — гарызантальнай або ніжняй часткай (лац. Pars horisontalis (inferior)), якая непасрэдна пераходзіць ва ўзыходзячую частку (лац. Pars ascendens). Пры пераходзе верхняй часткі ў сыходную ўтвараецца верхні выгіб дванаццаціпалай кішкі (лац. Flexura duodeni superior), пры пераходзе зыходнай часткі ў гарызантальную ўтвараецца ніжні выгіб (лац. Flexura duodeni inferior), і, нарэшце, пры пераходзе кішкі ў парожнюю ўтвараецца круты выгіб (лац. Flexura duodenojejunalis).
Парожняя кішка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярэднім аддзелам тонкай кішкі, які разьмяшчаецца паміж дванаццаціпалай і падуздышнай кішкамі, зьяўляецца парожняя кішка. У сьценцы парожняй кішкі разьмяшчаюцца два плясты цяглічнай тканкі, як то зьнешні падоўжны і ўнутраны цыркулярны. Акрамя таго, гладкацягліцавыя вузы ёсьць у сьлізістай абалонцы кішкі. Даўжыня парожняй кішкі ў дарослага чалавека дасягае 0,9—1,8 мэтраў. У жанчынаў яна карацей за мужчынскія. У жывога чалавека кішка знаходзіцца ў танічнымі напружаным стане[2]. Пасьля сьмерці яна расьцягваецца і ейная даўжыня можа дасягаць 2,4 мэтру.
Якой-небудзь выразна выяўленай анатамічнай структуры, якая падзяляла б парожнюю і падуздышную кішкі не існуе. Аднак маюцца выразныя адрозьненьні паміж гэтымі двума аддзеламі тонкай кішкі, то бок падуздышная мае большы дыямэтар, ейная сьценка таўшчэй за сьценку парожнюю і яна больш багата забясьпечаная судзінкамі.
Падуздышная кішка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падуздышная кішка разьмяшчаецца ў правай ніжняй частцы брушнай паражніны ў правым боку падуздышнай ямкі, паміж парожняй кішкай і сьляпой кішкай, якая зьяўляецца верхнім аддзелам тоўстай кішкі. Ад апошняй яна аддзяляецца ілеацэкальнай затамкай.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Britannica.com
- ^ Трифонов Е. В. Психофизиология человека. Тощая кишка
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Азначэньне(недаступная спасылка) на slounik.org
- Тонкі кішачнік. Organismus humanus