Перайсьці да зьместу

Томас Тарквэмада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Томас Тарквэмада

То́мас Тарквэма́да (гішп. Tommáso de Torquemada; 14 кастрычніка 1420 — 16 верасьня 1498) — заснавальнік гішпанскай інквізыцыі, першы вялікі інквізытар Гішпаніі.

Томас паходзіў з гішпанскай сям’і і прыходзіўся пляменьнікам кардыналу Хуану дэ Тарквэмадзе. Бацька Томаса Тарквэмады — Ян — быў прыслужнікам Дамініканскага ордэна, браў удзел у Канстанцкім зборы.

Атрымаўшы багаслоўскую адукацыю і адзначыўшыся аскетычнымі нахіленнасьцямі, Тарквэмада паступіў у Дамініканскі ордэн, у 1459 годзе стаў прыёрам аднаго з найважнейшых кляштароў у Сэговіі, а потым — духоўнікам кастыльскай інфанты Ізабэлы. Ён садзёнічаў яе ўзьвядзеньню на трон і пабраньню шлюбам з Фэрдынандам Арагонскім, на якога потым таксама меў моцны ўплыў. Дзякуючы лютаму і непахіснаму характару, рэлігійнаму энтузыязму і багаслоўскай начытанасьці, яго ўплыву падпарадкоўваўся і Папа.

Галоўнай задачай Тарквэмады было рэлігійнае і палітычнае аб’яднаньне Гішпаніі. Для дасягненьня гэтай мэты ён рэарганізаваў і пашырыў дзейнасьць інквізыцыі. У 1483 годзе Тарквэмада быў назначаны «вялікім інквізытарам» Кастыліі, а потм і Арагона.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]