Таўматаўакатангіангакоаўаўотаматэатурыпукакапікімаўнгахоронукупокануэнуакітанатаху
Таўматаўакатангіангакоаўаўотаматэатурыпукакапікімаўнгахоронукупокануэнуакітанатаху (па-ангельску: Taumatawhakatangihangakoauauotamateapokaiwhenuakitanatahu, маары: Taumatawhakatangihangakoauauotamateaturipukakapikimaungahoronukupokaiwhenuakitanatahu) або як яго завуць для сьцісласьці Таўматаўакатангіангакоаўаўотаматэапокануэнуакітанатаху — узгорак вышынёй 300 м, зьмешчаны ў Новай Зэляндыі. Гэтыя назва часта скарачаецца мясцовымі жыхарамі да Таўмата для палягчэньня ў размовах.
Прыблізны пераклад гэтага слова гучыць так: «Вяршыня ўзгорка, дзе Таматэа, мужчына зь вялікімі каленамі, які скочваўся, залазіў і праглынаў горы, вядомы як ядок зямлі, гуляў на сваёй насавой флейце для сваёй каханай». Гэты тапонім, які ўтрымлівае 82 літары (у беларускай транскрыпцыі), лічыцца самым доўгім у сьвеце.
Існуе некалькі вэрсіяў вымаўленьня гэтай назвы. Напрыклад, у Кнізе Рэкордаў Гінэса запісаная назва, якая складаецца з 92 літар (на ангельскай мове).
Даўжэйшая вэрсія назвы навей і больш фармальная, чым тая, якая карацей. Аднак мясцовыя жыхары сьцьвярджаюць, што даўжэйшая назва заўсёды выкарыстоўвалася мясцовымі маоры.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ланвайр Пулгвінгіл
- Крун Тхэп Маханакхон Амон Ратанакосін Махінтараютхая Махадылок Пхоп Нопарат Ратчатані Бурыром Удомратчанівэт Махасатан Амон Піман Аватан Сатыт Сакатхатыйя Вітсанукам Прасіт (Бангкок) — афіцыйная назва гораду таксама лічыцца адной з найдаўжэйшых у сьвеце