Тацяна Ісаева

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Тацяна Ісаева (па-ўкраінску: Тетяна Ісаєва; нар. 2 жніўня 1959, Харкаў, Украіна) — украінская гендэрная дасьледніца, фэмінісцкая гістарыца, заснавальніца першага (і адзінага) музэю ва Ўкраіне, прысьвечанага гісторыі жанчынаў, фэмінісцкаму руху і забесьпячэньню гендэрнай роўнасьці — GENDER CULTURE CENTRE (Харківський Музей жіночої й гендерної історії)[1]. Аўтарка ідэі і рэдактарка інфармацыйна-асьветніцкага выданьня па гендэрнай тэматыцы «Я».

Тацяна Ісаева
Тетяна Ісаєва
Імя пры нараджэньні Тацяна Ісаева
Род дзейнасьці Актывізм, фэмінізм, гендэрныя дасьледаваньні, музэйная справа
Дата нараджэньня 2 жніўня 1959
Месца нараджэньня Харкаў, Украіна
Грамадзянства Украіна
Месца вучобы Харкаўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры, Харкаўскі палітэхнічны ўнівэрсытэт
Прафэсіі Бібліятэкарка, гендэрная трэнерка, фэмінісцкая гістарыца
Навуковая сфэра Гендэрныя дасьледаваньні, музэйная справа
Месца працы Музэй жаночай і гендэрнай гісторыі, Харкаў, Украіна
Вядомы як Заснавальніца першага і адзінага ва Ўкраіне Музэю жаночай і гендэрнай гісторыі

Жыцьцяпіс і гендэрная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў Харкаве.

1976-1980 — навучаньне ў Харкаўскім дзяржаўным інстытуце культуры, спэцыяльнасьць "бібліятэкарка-бібліёграфка".

1986—2008 — загадніца бібліятэкі гімназіі №116 Харкава.

2003-2009 — аўтарка ідэі, рэдактарка інфармацыйна-асьветніцкага выданьня гендэрнай тэматыкі «Я» ГІАЦ «КРОНА»: распрацоўка канцэпцыі 26 нумароў часопіса, пошук і рэдагаваньне матэрыялаў, праца з аўтарамі, напісаньне артыкулаў.

2008-2013 — загадніца адзьдзелу Харкаўскага абласнога моладзевага цэнтру .

З 2009 году зьяўляецца аўтаркай ідэі і кіраўніцай праекту «Створимо музей про себе!»: стварэньне першага ва Ўкраіне гендэрнага музею — Музею гісторыі жанчынаў і гендэру[2].

2012—2014 — навучаньне на магістратуры «Пэдагогіка вышэйшай школы» НТУ Харкаўскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту.

2018 — кіраўніца праекту «Музей жіночої та гендерної історії — музей для діалогу» пры падтрымцы Ўкраінскага культурнага фонду[3].

З 2017 году — дырэктарка праекту «Центр гендерної культури — майданчик для розширення прав та можливостей жінок та молоді» пры падтрымцы Эўрапейскага зьвязу. Каардынатарка напрамку «Gendermuseum»[4].

З 2015 году — трэнерка праграмы «Розширення підприємницьких та лідерських можливостей для жінок» USAID / FINREP-II. Правядзеньне 20 трэнінгаў па фінансавай пісьменьнасьці, жаночаму лідарству, валянтэрству.

Публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

• Музей історії жіноцтва, історії жіночого та гендерного руху як центр інтерактивної гендерної освіти та виховання// Матеріали науково-практичної конференції «Європейські та традиційні українські цінності очима сучасної української молоді», Х., 2012

• Про гендер цікаво: експозиціями Музею історії жіноцтва, історії жіночого та гендерного руху. Каталог//Авторка концепції та укладачка Т. А. Ісаєва. — Х., 2010

• Інформаційні ресурси з гендерної проблематики: Зб. Практичні аспекти впровадження принципу рівних прав та можливостей жінок і чоловіків в діяльності ВР України. — К. Програма сприяння парламенту II, 2010

• Ісаєва Т. А. Жіночий міст через океан[5]

• Ісаєва Т. А. Гендерний музей в Україні: реальність, перспективи, проблеми[6]

• Ісаєва Т. А. Історія із продовженням…

• Ісаєва Т. А. Паритетна демократія. Навіщо Україні гендерний музей?: інтерв’ю

• Ісаєва Т. А. Музей історії жіноцтва, історії жіночого та ґендерного руху, с.91-94[7]

• Museum of the women’s history, history of the feminine and gender movement. Why? Ukrainian Gender Museum// Catalogue of 2 International Congress of women’s museums, Bonn, 2009[8]

• Ісаєва, Тетяна. Налагодження мостів — шлях для просування ідей гендерної рівності в суспільство. Австрійський шлях до гендерної рівності // Гендерний журнал «Я». — 2007. — № 18: Равные права и равные возможности женщин и мужчин

• Ісаєва, Тетяна. Жіноча школа НАТО — школа відповідальної жінки: сторінки зі щоденника // Гендерний журнал «Я». — 2008. — Спец. вип. «Лучшие практики решения гендерных проблем»

• Ісаєва Тетяна. Політика з людським обличчям — це і є гендерний підхід[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://gender.at.ua/
  2. ^ Команда проекту, Ісаєва Тетяна, Музей жіночої та гендерної історії, http://gender.at.ua/index/0-4
  3. ^ ЖиваЯ (7 січня 2019). Документальний фільм «Феміністка» — Тетяна Ісаєва — серія 2, https://www.youtube.com/watch?v=LUSYp7isx-M&ab_channel=%D0%96%D0%B8%D0%B2%D0%B0%D0%AF
  4. ^ Європейський простір. euprostir.org.ua, https://euprostir.org.ua/stories/134808
  5. ^ https://web.archive.org/web/20190408161837/http://politikan.com.ua/2/0/0/18410.htm
  6. ^ http://gender.at.ua/publ/2-1-0-41
  7. ^ http://www.library.univ.kiev.ua/ukr/host/viking/db/ftp/univ/ua/ua_2010_04.pdf
  8. ^ https://museumaktuell.de/index.php?site=download_liste&action=show&downID=45
  9. ^ https://www.prostir.ua/?focus=tetyana-isajeva-polityka-z-lyudskym-oblychchyam-tse-i-je-hendernyj-pidhid