Перайсьці да зьместу

Плеса (гідралёгія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьяўленьне плеса
Вялікае Гінцава плеса
Штырбскае плеса
Бацізаўскае плеса

Пле́са — назва татранскіх (у прыватнасьці ніжнетатранскіх) азёраў ледавіковага паходжаньня.

Плесы зьявіліся падчас чацьверыковага абледзяненьня на дне далінаў, утвораных ледавікамі, пасьля іхняга сыходу.

У славацкіх Татрах налічваецца 87, у польскіх — 48 плесаў, у Нізкіх Татрах 2. З татранскіх плесаў 105 пастаянныя, астатнія высыхаюць улетку ці ўвосені. Плошча ўсіх 135 плесаў — амаль 3 км², агульны аб’ём вады — 12 млн м³.

Найбольшым і найглыбейшым у Славаччыне ёсьць Вялікае Гінцава плеса (53 м, 20,08 га), найвышэйшым — Модрае плеса (2192 м н. у. м.), найвышэйшае перасыхаючае возера — Баранье плеска (2207 м н. у. м.), найніжэйшыя ў Славаччыне — Ракітаўскія плесы (1307 м н. у. м.), найніжэйшыя ў Татрах — Тапоравыя ставы (1100 м н. у. м.) . На польскай частцы разьмешчанае найбольшае плеса Татраў Марское вока (34,54 — 34,92 м, глыбіня 50,8).

Тэмпэратура паверхні плесаў (за выняткам найніжэйшых і плыткіх) улетку складае максымум 15 °C. Узімку на ўсіх плесах утвараецца лядовае пакрыцьцё таўшчынёю каля 50 см. Апошнімі разьмярзаюць у верасьні Зьмерзлае, Замёрзнутае і Лядовае плесы.

Прытокі ў асноўным падземныя, некаторыя маюць і наземныя (напр. Попрадзкае плеса). Некаторыя маюць вытокі.

Плесы кандэнсуюць ваду высокай чысьціні і выроўніваюць паверхавыя і падземныя сьцёкі. Служаць крыніцаю высокаякаснай пітной вады.

У плесы з ападкамі паступова трапляе горная парода, у ніжэй разьмешчаных азёрах з-за расьліннасьці ўтвараецца забалочанасьць. Гэта, а таксама разбурэньне марэны пагражае існаваньню плесаў.

Найбольшыя славацкія плесы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вышняе Валенбэргава плеса
Назоў Плошча, га Вышыня, м н. у. м. Глыбіня, м
1.Вялікае Гінцава плеса20,08194653,0
2.Штырбскае плеса19,76134620,0
3.Ніжняе Цёмнасмрэчынскае плеса12,00167738,0
4.Вышняе Белаводзкае Жаб’е плеса9,56169924,3
5.Попрадзкае плеса6,88149417,0
6.Вышняе Цёмнасмрэчынскае плеса5,551 72519,0
7.Ніжняе Цер’янскае плеса5,47194047,2
8.Вышняе Валенбэргава плеса5,18215721,0
9.Крыванскае Зялёнае плеса5,16201323,1
10.Ніжняе Белаводзкае Жаб’е плеса4,65167520,2

Найбольшыя плесы Заходніх Татраў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Другое і трэцяе Рогацкія плесы
Назоў Плошча, га Вышыня, м н. у. м. Глыбіня, м
1.Дольнае Рогацкае плеса2,2215636,3
2.Горнае Рогацкае плеса1,4517188,1
3.Дольнае Ямніцкае плеса1,1317284,0
4.Горнае Быстрае плеса0,86187512,5
5.Горнае Рачкава плеса0,74171710,0
6.Трэцяе Рогацкае плеса0,6116533,7
7.Горнае Ямніцкае плеса0,4118348,0
8.Сподняе Быстрае плеса0,3418374,0
9.Плеса пад Зьвераўкай0,319831,2
10.Цятлякава возера0,2813701,2