Тапалёгія сеткі
Тапалёгія сеткі — спосаб арганізацыі фізычнай сувязі асобных элемэнтаў кампутарнай сеткі.[1] Віды тапалёгіі сетак падзяляюцца на фізычныя і лягічныя. Фізычныя тапалёгіі апісваюць непасрэдны спосаб яднаньня прыладаў, пракладаньня каналаў сувязі і г. д. Лягічныя тапалёгіі апісваюць спосаб разьмеркаваньня зьвестак у сетцы адпаведна фізычнай тапалёгіі сеткі.
Тапалёгію сеткі можна ўявіць як геамэтрычную форму ці структуру сеткі. Але не заўсёды падобная форма адпавядае сапраўднаму стану: тапалёгія не апісвае пазыцыю элемэнтаў сеткі ў прасторы. Гэтак, тапалёгіі тыпу «кальцо» не заўсёды будзе адпавядаць падобная кальцу форма сеткі.
Любая тапалёгія сеткі вызначаецца графічным выяўленьнем фізычных і/або лягічных сувязяў паміж элемэнтамі сеткі. У тапалёгіі сетак працуе тэорыя графаў. Таксама, хоць фізычнае палажэньне паміж элемэнтамі розных сетак могуць не супадаць, іх тапалёгія можа быць аднолькавай.
Добрым прыкладам служыць лякальная сетка: яна прадстаўляе як фізычную, гэтак і лягічную тапалёгію. Любы дадзены вузел сеткі можа мець сувязь з аднім і болей вузламі, а пераўтварэньне схемы іх яднаньня ў граф дапамагае зразумець фізычную тапалёгію сеткі. Аналягічна, схематычнае выяўленьне патокаў зьвестак у сетцы дазваляе зразумець лягічную тапалёгію (якая можа ня быць роўнай фізычнай тапалёгіі).
Асноўныя тапалёгіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Тапалогія сеткі, Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы, М. Савіцкі, Менск, 2009.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапалёгія сеткі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Падручнік па тапалёгіі сеткі (анг.)