Тамаш Ляшонак
Тамаш Ляшонак | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 5 верасьня 1935
|
Памёр | 2004 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Тамаш Ляшонак (Фама Васільевіч Ляшонак; 5 верасьня 1935, в. Загор’е, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласьць — 2004) — беларускі паэт.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 5 верасьня 1935 году ў в. Загор’е Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці.
Пасьля заканчэньня ў 1954 годзе Залескай сярэдняй школы тры гады служыў у войску. У 1957—1958 гадох вучыўся ў Глыбоцкай тэхнічнай вучэльні, а затым працаваў электраманцёрам і завочна вучыўся ў Беларускім інстытуце мэханізацыі сельскай гаспадаркі.
3 1967 годзе працаваў на інжынэрнай пасадзе на Глыбоцкім прадпрыемстве электрычных сетак, а з 1970 году па 1997 год — кіраўніком Глыбоцкага міжраённага аддзяленьня «Энерганагляду» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскэнерга»[1].
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1997 году.
Памёр у 2004 годзе.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выдаў вершаваныя зборнікі «Запозьнены дар» (1995), «Сустрэча» (1997), «Апошні лістапад» (2005), песенны зборнік «Гронка бэзу» (1997).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ляшонак Тамаш // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 47