Талінскі гарадзкі тэатар
Выгляд
Талінскі гарадзкі тэатар | |
Асноўныя зьвесткі | |
---|---|
Заснаваньне | 1965 |
Сайт | linnateater.ee |
Талінскі гарадзкі тэатар (па-эстонску: Tallinna Linnateater) — адзін з тэатраў у сталіцы Эстоніі Таліне. Талінскі гарадзкі тэатар — рэпэртуарны тэатр, разьмешчаны ў самым цэнтры Таліна (Лай, 23).
Тэатральны сэзон доўжыцца са жніўня па чэрвень. Талінскі гарадзкі тэатар вядомы як сярэднявечным будынкам, у якім ён разьмешчаны, так і высокім узроўнем акторскага майстэрства. Тэатр мае 6 розных памостаў, а таксама вялікую вонкавую (пад адкрытым небам) сцэну для летніх спэктакляў.
Тэатар быў заснаваны ў 1965 годзе.
У канцы 2000-х гадоў трупа тэатра складаецца з двух рэжысэраў, двух дэкаратараў і 21 актора. У рэпэртуары Талінскага гарадзкога тэатра як сусьветная клясыка, так і сучасныя п’есы.