Тала
Выгляд
| Тала | |
| Краіна | Самоа |
|---|---|
| Падзел | сэнэ |
| Код ISO-4217 | WST |
| Скарачэньне | WS$, ці SAT, ці ST, ці T |
| Сымбаль | WS$ і WS$ |
| Цэнтральны банк | Central Bank of Samoa[d] |
| Увядзеньне ва ўжытак | 10 ліпеня 1967 |
| Папярэдняя валюта | Western Samoan pound[d] |
| Абменны курс: (20 траўня 2008) | 2,5445 USD |
Тала (код ISO 4217: WST) — афіцыйная валюта Самоа, уведзеная ў абарачэньне ў 1967 годзе, замяніўшы Самаанскі фунт па курсе 1 фунт = 2 тала. Аднак на выспах да 1975 году паралельна ўжываўся Новазэляндзкі даляр. Тала дзеліцца на 100 сэнэ. Звычайна тала скарачаецца да «WS$», ці «SAT», ці «ST», ці «T». Назва «тала» — на самаанскай мове адначае «даляр».
У абарачэньні знаходзяцца манэты вартасьцю 1, 2, 5, 10, 20 і 50 сэнэ і 1 тала, банкноты вартасьцю 2, 5, 10, 20, 50 і 100 тала.