Такай-Хэдзьялья

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вінаграднікі Такая-Хэдзьяльі

Такай-Хэдзьялья (Такай) (па-вугорску: Tokaj) — вінаробчы раён, дзе вырабляюць такайскія віны зь белых гатункаў вінаграду. Асноўная частка рэгіёну знаходзіцца на тэрыторыі Вугоршчыны; меншая і не такая славутая яго частка — на поўдні Зэмпліна (7 вёсак у Трэбішаўскі раён) у Славаччыне.

Гісторыя вінаробства ў Такаі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Такайскі вінны склеп (Вугоршчына)

Самае першае сьведчаньне аб існаваньні такайскага вінаробства адносіцца да 1550 году. Вугорскі паэт Іштван Чуяк зь Мішкальцу па-вугорску: Miscolczi Czulyak István ўзьвялічыў у сваім вядомым жартоўным гімне «Jocoserium» такайскія віны з Тарцалю і Мезешу.

Сучасны спосаб вытворчасьці найлепшых такайскіх вінаў (з дапамогай высакароднай плесьні Botrytis cinerea) быў вынайдзены капэлянам сям’і Ракацы. У 1683 годзе польскія рыцары, якія зьнялі турэцкую аблогу Вены, прывезьлі такайскае віно ў Рэч Паспалітую. У 1703 годзе князь Ракацы даслаў партыю віна Людовіку XIV - з таго часу віно стала вядома і ў Францыі.

У 1908 годзе была афіцыйна зацьвержана зона вытворчасьці такайскіх він. У той час Вугоршчына і Славаччына ўваходзілі ў адзінае дзяржаўнае ўтварэньне — Аўстра-Вугоршчыны; гэтым тлумачацца пазьнейшыя прэтэнзіі Славаччыны (да якой пасьля падзелу краіны адышла частка вінаробчага раёну Такай на вытворчасьць такайскіх він.

Пасьля прыходу да ўлады камуністаў у 1949 годзе шмат якія з традыцыяў вытворчасьці Такая былі парушаны. Толькі ў 1990-ыя гады старажытныя мэтады вытворчасьці віна пачалі адраджацца, у тым ліку і пад дзяржаўным кантролем.

Славацкі Такай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэтэнзіі Славаччыны на вытворчасьць такайскіх він лічацца гістарычна абгрунтаванымі. У 1908 годзе, калі была афіцыйна зацьверджана зона вытворчасьці такайскіх він, Вугоршчына і Славаччына ўваходзілі ў Аўстра-Вугоршчыну; пасьля падзелу імпэрыі да Славаччыны адышла частка такайскіх вінаграднікаў — 7 вёсак у Трэбішаўскім раёне на поўдні Зэмпліна.

У сярэдзіне XX стагодзьдзя вугорцы лічылі за лепшае проста скупляць практычна ўсё віно, якое выраблялася на славацкай частцы такайскіх вінаграднікаў, пасьля чаго рэалізоўвалі пад назвай вугорскага такая.

У 1989 годзе славацкія вінаробы паставілі на рынак славацкі такай (Tokajske vino), што выклікала доўгачасовую судовую справу паміж дзьвюма краінамі, якая дагэтуль не разьвязаная. Некаторыя тыпы славацкіх такайскіх він, якія вырабляюцца цяпер, вельмі высокай якасьці, але значна больш танныя.

Абарона гандлёвай маркі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вугорскія вінаробы змагаюцца за выключнае права на гандлёвую марку «Такай». Складаная судовая справа са Славаччынай — не адзіны выпадак такога кшталту: у 2008 Вугоршчына здолела дамагчыся пераназваньня эльзаскага віна такай піно гры ў піно гры д’эльзас. Пры гэтым віно з назвай «Такай» працягвае вырабляць крымскі завод Масандра.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Токай // Джонсон Х., Робинсон Дж. Вино: Атлас мира. М.: Изд-во Жигульского, 2002. с, 250—251.
  • Токай-Хедьялья // Каллек К. вино: иллюстрированая энциклопедия. М.: Лабиринт-Пресс. 2003. С. 224—227, 239

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]