Сіні маршрут (Вугоршчына)
Сіні маршрут (па-вугорску: Országos Kéktúra, скарочана OKT) — нацыянальны вугорскі пешаходны маршрут. Зьяўляецца часткай разгалінаваньня эўрапейскіх пешых маршрутаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нацыянальны сіні маршрут, ці проста сіні маршрут стаў адным з першых пешаходных маршрутаў у Эўропе. Гэтая дарога была ўпершыню апісана ў 1938 годзе, яго даўжыня ў той час складала 910 км. Пасьля Другой сусьветнай вайны многія вугорскія турысты пачалі хадзіць па гэтаму маршруту. Сэкцыя спартовагатурызму будапэшцкага таварыства «Лякаматыў» абвясьціла ў 1952 годзе нацыянальны паход па «сіняму» шляху. У 1961 годзе арганізацыю і кіраваньне рухам «Сіні маршрут» узяла на сябе асацыяцыя «Сябры прыроды».
Першыя гады аб «Сінім маршруце» ведалі ў асноўным толькі спартовыя турысты, пакуль у пачатку 1980-ых гадоў на вугорскім тэлебачаньні не была паказана сэрыя рэпартажаў аб ім. Аўтарам рэпартажаў быў журналіст Паль Роцкэнбаўэр, які разам са здымачнай групай прайшоў маршрут за 76 дзён.
Даўжыня маршруту складае больш за 1128 км, ён ідзе ад гары Гэшрыбэнштайн на граніцы з Аўстрыяй праз Будапэшт да населенага пункту Халахаза на граніцы са Славакіяй. У 1983 годзе ўсходняя частка маршруту увайшла ў склад міжнароднага маршруту сяброўства Айзэнах — Будапэшт (ЕВ), адзінага міжнароднага маршруту сацыялістычных краін усходняй Эўропы (ён праходзіў праз ГДР, Польшчу, Чэхаславаччыну і Вугоршчыну).
Сёньня большая частка «Сіняга маршруту» інтэгравана ў эўрапейскі міжнародны пешаходны маршрут E4 (Гібральтар — Пірэнэі — Бодэнскае возера — Балатон — Рыла — Крыт). Да «Сіняга маршруту» дадаліся яшчэ два вугорскіх маршруты «Rockenbauer Pál Dél-dunántúli Kéktúra» и «Alföldi Kéktúra», якія цяпер зрэдку разглядаюцца як яго частка.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Az Országos Kéktúra. Írott-kőtől Budapest-Hűvösvölgyig; Ifjúsági és Sportminisztérium, Cartographia Kft. Budapest 2001, 160 S.; ISBN 963-352-535-7
- Az Országos Kéktúra. Budapest-Hűvösvölgytöl Hollóházáig; Ifjúsági és Sportminisztérium, Cartographia Kft. Budapest 2001, 160 S.; ISBN 963-352-536-5
- Országos Kéktúra. Útvonalvázlat és Igazoló Füzet; Magyar Természetbarát Szövetség, Budapest 2007, 80 S.